Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  6. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  8. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  9. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  10. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  14. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  15. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  16. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
Читать по-русски


/

Разліў некалькіх тысяч тон мазуту ў Чорным моры стаў «найбуйнейшай экалагічнай катастрофай» у Расіі з пачатку XXI стагоддзя, заявіў навуковы кіраўнік Інстытута водных праблем РАН Віктар Данілаў-Данільян, піша The Moscow Times.

Фото: Виген Аветисян
Віцязева. Мяхі з мазутам. Фота: Віген Авецісян

«Упершыню мазут разліваецца ў такіх вялікіх колькасцях. З майго пункту гледжання, гэта самая сур’ёзная экалагічная катастрофа ў Расіі з пачатку XXI стагоддзя. То-бок гэта беспрэцэдэнтная падзея», — сказаў Данілаў-Данільян у інтэрв'ю «Коммерсанту». Паводле яго, гэтую сітуацыю нельга параўноўваць з разлівам дызельнага паліва ў Нарыльску ў 2020 годзе, бо ў тым выпадку ўсё было «лакальна і хутка ліквідаванае».

Тое, што адбылося ў Чорным моры — гэта «страшны ўдар» для экасістэмы, падкрэсліў акадэмік.

«Гібель дзясяткаў тысяч птушак, мноства дэльфінаў, вялікія страты ў прыбярэжнай флоры і фаўне. У такім асяроддзі, нават калі яно і знаходзіцца ў салёнай вадзе, нічога практычна жыць не зможа, за выключэннем мікраарганізмаў, якія сілкуюцца мазутам і раскладаюць яго», — растлумачыў Данілаў-Данільян.

Ён таксама адзначыў, што вываз мінімум 200−500 тысяч тон забруджанага грунту не пройдзе бясследна: ужо зарэгістраваныя месцы, дзе праз выдаленне грунту, куды трапіў мазут, мора наступіла на сушу на 30−50 метраў. Паводле яго словаў, забруджанне закране не толькі Расію — у канцы студзеня яно можа дасягнуць Адэсы, падысці да берагоў Румыніі і Балгарыі, а на паўднёвым усходзе мора — да Турцыі.

Пры гэтым Данілаў-Данільян адмовіўся спрагназаваць, колькі часу пойдзе на ачышчэнне Чорнага мора ад мазуту.

«Апусціўшыся на дно на глыбіню больш за 200 м, дзе знаходзіцца серавадародны пласт, мазут можа ляжаць там вельмі доўга. Але трэба быць гатовым да таго, што яго могуць падняць патокі. Спатрэбіцца пастаянны маніторынг курортных берагоў, і толькі калі мы пераканаемся, што з’яўленне новых выкідаў мазутных згусткаў з мора становіцца крайняй рэдкасцю, гэтую дзейнасць можна паслабіць», — адзначыў акадэмік.

Ён падкрэсліў, што ўсёй гэтай сітуацыі можна было пазбегнуць, калі б у Чорнае мора не выходзілі судны, якія мусілі быць спісаныя яшчэ 20 гадоў таму.

«Пазбегнуць катастрафічных наступстваў з такім стаўленнем немагчыма: рана ці позна яны б прыйшлі. Механізм страхавання такіх падзей у нас практычна не працуе, а сур’ёзныя работы па ліквідацыі наступстваў пачаліся толькі на дзявяты ці дзясяты дзень пасля аварыі», — сказаў Данілаў-Данільян.

У снежні праз шторм у Керчанскім праліве пацярпелі крушэнне танкеры «Волгонефть-212» і «Волгонефть-239». Агулам яны перавозілі 9,2 тыс. тон мазуту. Паводле ацэнкі Мінпрыроды, каля 4 тыс. тон вылілася ў Чорнае мора і трапіла на ўзбярэжжа Краснадарскага краю і Крыма. Астатняя частка апынулася на дне ў танкерах. У аператыўным штабе Краснадарскага краю на гэтым тыдні паведамілі, што на ачыстку забруджанага мазутам пяску на пляжах Анапы пойдзе да двух месяцаў.

На фоне пагаршэння сітуацыі з выкідамі мазуту ў Чорнае мора кіраўнік урада РФ Міхаіл Мішусцін 13 студзеня стварыў урадавую камісію па ліквідацыі наступстваў аварыі. Федэральны штаб па ліквідацыі наступстваў бедства быў заснаваны 12 студзеня пасля незадаволенасці прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, які заявіў, што ўлады робяць недастаткова для мінімізацыі шкоды. Пры гэтым першапачаткова Пуцін прапаноўваў абмежавацца адпраўкай «дадатковай групоўкі МНС» для ліквідацыі наступстваў катастрофы.