Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  2. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  3. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  13. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  14. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  15. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  16. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  17. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  18. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  19. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
Читать по-русски


/

Нідэрланды з 9 снежня ўводзяць узмоцнены памежны кантроль для барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Гэтая мера будзе дзейнічаць шэсць месяцаў, паведамляе NOS.

Граница между Нидерландами и Германией. Фото: wikidata.org
Мяжа паміж Нідэрландамі і Германіяй. Фота: wikidata.org

Вайсковая паліцыя Нідэрландаў з 9 снежня будзе праводзіць узмоцненыя праверкі на сухапутных межах. Такая мера ўводзіцца на шэсць месяцаў для барацьбы з гандлем людзьмі і нелегальнай міграцыяй, яна ўжо атрымала ўхвалу кабінета міністраў краіны.

Наколькі інтэнсіўнымі будуць праверкі, пакуль не вядома: штат вайсковай паліцыі для гэтых мэтаў не плануюць павялічваць. У Схіпхоле і іншых аэрапортах Нідэрландаў узмоцнены памежны кантроль будзе арганізаваны толькі на рэйсах з краін павышанай рызыкі.

Цяпер у краіне ажыццяўляюцца толькі выбарачныя праверкі на памежных пераходах.

Дзяржавы — сябры ЕС могуць аднавіць памежны кантроль пры наяўнасці непрадбачаных абставінаў або ў экстранных выпадках. Гэтая мера можа быць уведзеная толькі часова на шэсць месяцаў і пасля падоўжаная максімум да двух гадоў.

Урад Нідэрландаў называе рашэнне апраўданым у сувязі з вялікім наплывам шукальнікаў прытулку ў краіне.

Нагадаем, з 16 верасня 2024 года кантроль на сухапутных межах ужо аднавіла Германія. Узмоцнены памежны кантроль унутры ЕС таксама дзейнічае ў Францыі, Аўстрыі і некаторых іншых краінах.