Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  3. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  11. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Фатографы Улада і Канстанцін Ліберавы апублікавалі знятае з дрона відэа ўкраінскага Ваўчанска. На гэты горад на поўначы Харкаўскай вобласці ўсяго за пяць кіламетраў ад расійскай мяжы войска РФ пачало наступ амаль два тыдні таму. І, як паведаміў 23 траўня галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі, «праціўнік цалкам захрас у вулічных баях».

Расійская авіяцыя бамбіць Ваўчанск КАБамі, знішчаючы цывільную інфраструктуру. Большасць шматпавярховак у горадзе ўжо разбураная. Ваўчанск робіцца падобны да шматлікіх населеных пунктаў Украіны, якія штурмуюць расійскія войскі, імкнучыся ці то захапіць, ці то цалкам сцерці з твару зямлі.

Вось як выглядае горад на відэа, якое ўкраінскія фатографы Ліберавы апублікавалі 22 траўня.

Асцярожна, відэа можа шакаваць чуллівых людзей!

«Цяжка ўявіць, але яшчэ пару тыдняў таму там было жыццё», — напісалі Ліберавы.

Наступ на Ваўчанск

Наступ расійскіх войскаў на паўночным усходзе Харкаўскай вобласці пачаўся 10 траўня. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заяўляў, што РФ стварае «санітарную зону», каб спыніць абстрэлы сваёй тэрыторыі.

Пасля першых дзён поспеху расіян УСУ змаглі істотна затармазіць праціўніка.

«Пасля першых нязначных поспехаў падчас наступальных баёў у Харкаўскай вобласці праціўнік цалкам захрас у вулічных баях за Ваўчанск і зазнаў вельмі высокія страты ў асабовым складзе штурмавых падраздзяленняў. Цяпер вораг на розных напрамках перакідвае рэзервы, спрабуючы падтрымаць актыўныя штурмавыя дзеянні, але беспаспяхова. У раёне Ліпцаў вораг таксама зазнаў істотныя страты, перайшоў да актыўнай абароны, праводзіць мініраванне і агнявое паражэнне пазіцый нашых войскаў», — напісаў сёння ў Facebook галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі.

Выданне The Economist 20 траўня паведаміла, што азнаёмілася з расійскімі ваеннымі планамі адносна наступу на Харкаўскім і Ваўчанскім напрамках. Паводле гэтых планаў, расійскія войскі мусілі прасунуцца да Баршчавой (каля 20 кіламетраў на паўночны ўсход ад Харкава і прыкладна 16 кіламетраў ад мяжы) цягам 72 гадзін, каб замацавацца ў межах дасяжнасці артылерыйскіх абстрэлаў Харкава. А таксама прасунуцца да Печанегаў (на поўдзень ад Ваўчанска і прыкладна 50 кіламетраў ад мяжы). Паводле ацэнак ISW, з 10 траўня расійскія войскі прасунуліся максімум на дзесяць кіламетраў углыб у кірунку Харкава і максімум каля сямі кіламетраў у кірунку Ваўчанска.