Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  6. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  7. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  14. Памятник протесту в центре Минска. Вспоминаем, как весь город вышел на улицы требовать освобождения политзаключенных — и попал под огонь
Читать по-русски


Расіяне актывізаваліся на Харкаўскім кірунку. З ночы працягваецца масіраваны абстрэл памежных тэрыторый. Расійскія войскі спрабуюць заходзіць і замацоўвацца ў шэрагу населеных пунктаў уздоўж мяжы, паведамляе ўкраінскі OSINT-праект DeepState.

Ситуация на Харьковском направлении, по данным DeepState
Сітуацыя на Харкаўскім кірунку, паводле звестак DeepState

Расследавальнікі паведамляюць, што актывізацыя пачалася са шчыльных абстрэлаў рознымі сродкамі агнявога паражэння памежных населеных пунктаў Харкаўшчыны, у прыватнасці, у раёне горада Ваўчанска. Таксама актыўна выкарыстоўваюцца сістэмы РЭБ і БПЛА.

«Праціўнік спрабуе заходзіць і замацоўвацца ў шэрагу населеных пунктаў уздоўж мяжы, у прыватнасці, у вёсках Стралечча, Краснае, Пыльная, Барысаўка. Таксама робяцца спробы заходу ворага ў населеныя пункты Гацішча і Плецянёўка», — паведамляе DeepState.

Адзначаецца, што прарываецца пяхота пры падтрымцы невялікай колькасці тэхнікі. Далей за названыя населеныя пункты рухацца яны не наважваюцца, магчыма, чакаючы задзейнічання асноўных сіл.

У DeepState лічаць, што задзейнічаных расіянамі рэсурсаў не хопіць для прасоўвання ўглыб украінскай тэрыторыі.

Цяпер сітуацыя выглядае так, нібы праціўнік хоча дэстабілізаваць сітуацыю ў прыгранічных раёнах. Аднак невядома, колькі асноўных сіл ён гатовы задзейнічаць для гэтага манеўру, падкрэсліваюць расследавальнікі.

Спрабуюць прарваць абарону

У Міністэрстве абароны Украіны заявілі, што прыкладна каля пяці раніцы праціўнік пад прыкрыццём бранятэхнікі спрабаваў прарваць абарону УСУ на Ваўчанскім кірунку.

«Станам на гэты момант атакі адбітыя, працягваюцца баі рознай інтэнсіўнасці. Для ўзмацнення абароны на гэтым участку фронту скіраваныя рэзервовыя падраздзяленні. Узброеныя сілы Украіны працягваюць стрымліваць наступ непрыяцеля», — заявіла прэс-служба ведамства.

Як паведаміў кіраўнік Ваўчанскай вайсковай адміністрацыі Тамаз Гамбарашвілі, з горада праводзіцца эвакуацыя.

«Перасячэння мяжы няма (расіянамі)… займаемся эвакуацыяй. Дзяцей у горадзе не засталося», — паведаміў Гамбарашвілі.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў упэўнены, што пагрозы для Харкава цяпер няма.

«Групоўка праціўніка не ўяўляе пагрозы Харкаву, яго сіл хапае толькі для правакацый на паўночным кірунку», — напісаў Сінягубаў у сваім тэлеграм-канале. Ён таксама заклікаў грамадзян эвакуявацца з небяспечных тэрыторый, апублікаваўшы тэлефон гарачай лініі.

Ці пойдзе Расія на Харкаў

Нагадаем, размовы пра тое, што Расія зноў паспрабуе ўзяць Харкаў, ідуць ужо некалькі месяцаў. Пра магчымую падрыхтоўку наступу на горад у канцы сакавіка паведаміла «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы. Паводле іх, высокапастаўленыя расійскія сілавікі ўпэўненыя, што армія здольная ўзяць Харкаў, пасля чаго можна будзе «паступова заканчваць» «СВА». Незалежнае расійскае выданне «Вёрстка» пісала, што з гэтай мэтай у РФ могуць правесці дадатковую мабілізацыю.

Між тым ваенныя эксперты лічаць, што ў расійскай арміі няма неабходных для захопу горада-мільённіка сіл. На іх думку, такім чынам Крэмль, імаверна, спрабуе пасеяць паніку сярод украінцаў, а таксама прымусіць УСУ перакідваць сілы і тым самым аслабіць іншыя ўчасткі фронту.

Украінскія афіцыйныя асобы інфармацыю пра тое, што войска РФ зноў пойдзе на штурм Харкава, таксама лічаць часткай расійскіх ІПСА (псіхалагічнае ўздзеянне на сілы праціўніка і насельніцтва з мэтай дэмаралізаваць і прымусіць спыніць супраціў. — Заўв. рэд.).

Чытайце таксама