Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  2. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  6. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  14. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  15. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  16. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  17. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  18. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  19. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Пасля паспяховай спецаперацыі ўкраінскіх спецслужбаў «Сініца», падчас якой расійскі пілот Максім Кузьмінаў перагнаў ва Украіну расійскі верталёт Мі-8, колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія хочуць здацца ў палон, вырасла на 70%. Пра гэта ў эфіры «Радыё Свабода» расказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Андрэй Юсаў.

Андрей Юсов. Фото: ГУР Украины
Андрэй Юсаў. Фота: ГУР Украіны

«Ёсць вялікі скачок па лініі „Хачу жыць“ асобна і па іншых каналах сувязі. Пасля паспяховай аперацыі „Сініца“ з Мі-8 і пілотам, скажам, павялічылася колькасць вайскоўцаў арміі РФ, якія разглядаюць для сябе такі сцэнар. Зварот у дзяржаўны праект „Хачу жыць“ — скачок адбыўся прыкладна на 70 працэнтаў за дзень», — заявіў Юсаў.

Пракаментаваў Юсаў таксама інфармацыю, якая разыходзіцца па тэлеграм-каналах, пра тое, што асобе, якая перадасць Украіне знішчальнік МіГ, дадуць два мільёны даляраў.

«Гэтая інфармацыя носіць больш характар такой легенды і народнай ініцыятывы. Але, вядома, узнагароджанне за МіГ будзе», — сказаў ён.

«Хачу жыць» — дзяржаўны праект Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, закліканы дапамагчы вайскоўцам РФ бяспечна здацца ў палон Украінскім узброеным сілам і захаваць сваё жыццё. Праект, як заяўляюць, гарантуе пры здачы ў палон ўтрыманне вайскоўцаў згодна з нормамі Жэнеўскіх канвенцый.