Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  2. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  3. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  4. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  6. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  9. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  12. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  13. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  14. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  15. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  16. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

На мысе Тарханкут у акупаваным Крыме раніцай 23 жніўня былі чуваць выбухі. Пра гэта паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы. Паводле папярэдняй інфармацыі, могуць быць пашкоджаныя расійскія вайсковыя аб’екты.

Один из взрывов вблизи мыса Тарханкут в Крыму 23 августа 2023 года. Фото: "Крымский ветер"
Адзін з выбухаў паблізу мыса Тарханкут у Крыме 23 жніўня 2023 года. Фота: «Крымский ветер»

Першыя паведамленні пра выбухі і фатаграфіі дыму з’явіліся каля 10 гадзін раніцы. Іх дасылалі з пасёлка Аляноўка, размешчанага паблізу мыса Тарханкут, крайняга заходняга пункта Крыма.

Мясцовыя рэсурсы паведамляюць, што ўсяго было 7 выбухаў паблізу Аляноўкі, пасля чаго ў бок мыса праляцелі чатыры расійскія знішчальнікі.

Утверждается, что это горит комплекс "Бастион" после взрывов на мысе Тарханкут в Крыму 23 августа 2023 года. Фото: Сергей Братчук
Сцвярджаецца, што гэта гарыць комплекс «Бастыён» пасля выбухаў на мысе Тарханкут у Крыме 23 жніўня 2023 года. Фота: Сяргей Братчук

Розныя крыніцы — у прыватнасці, прэс-сакратар Украінскай добраахвотніцкай арміі Поўдзень і чалец грамадскай рады пры Адэскай АВА Сяргей Братчук і дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка — сцвярджаюць, што на мысе Тарханкут былі пабітыя расійскія вайсковыя аб’екты.

Паводле іх словаў, знішчаны ракетны супрацькарабельны комплекс «Бастыён» — гэта адзін з носьбітаў ракет «Онікс», якімі расіяне наносяць удары па Украіне.

Таксама сцвярджаецца, што пабітыя радыёлакацыйныя станцыі, у прыватнасці 48Я6-К1 «Падлёт», прызначаная для выяўлення паветраных цэляў на малых і гранічна малых вышынях і выдавання цэлеўказанняў зенітна-ракетным комплексам С-300, С-400 і іншым.

Гэтая інфармацыя на дадзены момант не пацверджаная. Афіцыйныя крыніцы пра выбухі ў Крыме пакуль не паведамлялі.

Дарэчы, напярэдадні кіраўнік разведкі Украіны Кірыл Буданаў анансаваў непрыемнасці для расійскіх вайскоўцаў у Крыме — казаў, што «днямі» ўкраінцы «ўбачаць», як на тэрыторыі Крыма знішчаюць акупантаў.

Дапоўнена ў 13.25. Ведамства Буданава пацвердзіла атаку. Як паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны, каля 10.00 на мысе Тарханкут выбухам была знішчаная расійская зенітна-ракетная сістэма вялікага і сярэдняга радыусу дзеяння С-400 «Трыумф».

Комплекс С-400 “Триумф”. Изображение носит иллюстративный характер. Скриншот видео: Официальный портал Екатеринбурга
Комплекс С-400 «Трыумф». Выява мае ілюстрацыйны характар. Скрыншот відэа: афіцыйны партал Екацярынбурга

«У выніку выбуху цалкам знішчаная сама ўстаноўка, размешчаныя на ёй ракеты і асабовы склад. Улічваючы абмежаваную колькасць такіх комплексаў на ўзбраенні ворага, гэта балючы ўдар па сістэме СПА акупантаў, які будзе мець сур’ёзны ўплыў на далейшыя падзеі ў акупаваным Крыме», — заявіла ўкраінская разведка.

Ведамства таксама размясціла відэа атакі. Удар па ўстаноўцы быў нанесены з паветра.

Расійскі бок пакуль ніяк не каментаваў тое, што адбылося.

Чытайце таксама