Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


Паветраная трывога ў многіх абласцях Украіны гучала практычна ўсю ноч 19 ліпеня. Расія атакавала поўдзень і Кіеўшчыну дронамі-камікадзэ, ракетамі «Калібр», «Онікс» і іншымі. Ёсць траплянні ў крытычную і партовую інфраструктуру.

Спасатели тушат пожар, вспыхнувший после атаки России ракетами и беспилотниками по Одесской области. Фото: ГСЧС Украины
Ратавальнікі тушаць пажар, які ўспыхнуў пасля атакі Расіі ракетамі і беспілотнікамі па Адэскай вобласці. Фота: ДСНС Украіны

Аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведамляе, што ўсяго было выпушчана 12 ракет «Калібр», усе іх удалося збіць.

Таксама расійскае войска ўдарыла па Адэскай вобласці з акупаванага Крыма супрацькарабельнымі ракетамі «Онікс», а стратэгічная авіяцыя — ракетамі Х-59, Х-22. Адначасова расіяне запусцілі па поўдні дроны Shahed-136.

Х-59 была збітая на падлёце да берага і звалілася ў адным з кварталаў горада — утварылася вялікая варонка, выбуховай хваляй пашкоджаныя некалькі будынкаў вакол. Тры чалавекі атрымалі траўмы.

Воронка от ракеты Х-59. Одесса, Украина, 19 июля 2027 года. Фото: ОК "Юг"
Варонка ад ракеты Х-59. Адэса, Украіна, 19 ліпеня 2023 года. Фота: АК «Поўдзень»

Таксама ў выніку працы па знішчэнні ракет і дронаў выбуховай хваляй у жылых комплексах Адэсы пашкоджаныя некалькі шматкватэрных дамоў. Прынамсі шэсць адэсітаў, сярод якіх 9-гадовы хлопчык, звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Местные жители убирают осколки во дворе жилого дома, поврежденного во время российских ракетных и беспилотных ударов. Одесса, Украина, 19 июля 2023 года. Фото: Reuters
Мясцовыя жыхары прыбіраюць абломкі ў двары жылога дома, пашкоджанага падчас расійскіх ракетных і беспілотных удараў. Адэса, Украіна, 19 ліпеня 2023 года. Фота: Reuters

«Оніксы» і Х-22 патрапілі ў збожжавы і алейны тэрмінал у порце, пашкодзілі рэзервуары і абсталяванне для загрузкі. Цяпер ратавальнікі ліквідуюць пажар, які ўспыхнуў у выніку прылётаў. Паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў.

Женщины во дворе жилого дома, поврежденного во время российских ракетных и беспилотных ударов. Одесса, Украина, 19 июля 2023 года. Фото: Reuters
Жанчыны ў двары жылога дома, пашкоджанага падчас расійскіх ракетных і беспілотных удараў. Адэса, Украіна, 19 ліпеня 2023 года. Фота: Reuters

У Адэскім раёне ёсць траплянне ў прамысловы аб’ект — пабітыя два складскія памяшканні — з тытунём і феерверкамі. Пацярпеў супрацоўнік прадпрыемства. Ратавальнікі ліквідуюць пажар плошчай больш за 3 тысячы м².

У небе над Адэскай вобласцю былі збітыя восем дронаў, яшчэ два — над Мікалаеўскай. У выніку падзення абломкаў пашкоджаныя аб’екты рэкрэацыйнай інфраструктуры ў прыбярэжнай зоне Коблеўскай абшчыны (Мікалаеўская вобласць. — Заўв. рэд.), пацярпелі двое цывільных.

Пожар на Николаевщине. Фото: пресс-служба ГСЧС Украины
Пажар на Мікалаеўшчыне. Фота: прэс-служба ДСНС Украіны

У Херсоне «шахедамі» пашкоджаныя Палац культуры і інтэрнат. Работнікам ДСНС удалося выратаваць 89-гадовую жанчыну, якая аказалася пад заваламі ўласнага дома. Дактары на месцы дапамаглі пацярпелай, яе стан здавальняючы, паведаміў кіраўнік Херсонскай АВА Аляксандр Пракудзін.

След от сбитого дрона в небе над Киевом, Украина, 19 июля 2023 года. Фото: Reuters
След ад збітага дрона ў небе над Кіевам, Украіна, 19 ліпеня 2023 года. Фота: Reuters

Пра атаку дронамі-камікадзэ паведамілі таксама мясцовыя ўлады Кіеўскай і Жытомірскай абласцей. У сталічным рэгіёне ўсе «шахеды» былі збітыя, ніхто не пацярпеў. У Жытомірскай вобласці пашкоджаны інфраструктурны аб’ект і прыватныя жылыя дамы.

Детские велосипеды и коляски среди осколков стекла во дворе жилого дома, пострадавшего от российской ракетной атаки. Одесса, Украина, 19 июля 2023 года. Фото: Reuters
Дзіцячыя ровары і вазкі сярод абломкаў у двары жылога дома, які пацярпеў ад расійскай ракетнай атакі. Адэса, Украіна, 19 ліпеня 2023 года. Фота: Reuters

Нагадаем, мінулай ноччу расійскае войска таксама атакавала ракетамі і беспілотнікамі поўдзень Украіны. У Мінабароны Расіі назвалі гэта «ўдарам адплаты» за Крымскі мост і заявілі, што нанеслі ўдары па месцах падрыхтоўкі тэрактаў. У прыватнасці, па заводзе ў Адэсе, дзе вырабляюць марскія беспілотнікі.