Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  2. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што працягваюць актыўныя баявыя дзеянні на Чырвона-Ліманскім і Данецкім напрамках. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што адбілі больш за 110 расійскіх атак на пяці напрамках. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны кажуць, што ўкраінскія сілы завяршылі кантраляваны адыход з усходняга Бахмута і расійскія войскі цяпер кантралююць 50% горада.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 379-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: ударылі па камандным пункце аднаго з падраздзяленняў арміі РФ

Расійскія войскі працягваюць парушаць нормы міжнароднага гуманітарнага права і наносіць удары па цывільных аб’ектах і дамах мірнага насельніцтва, адзначае Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— За мінулыя суткі расіяне нанеслі 25 авіяцыйных і два ракетныя ўдары, а таксама правялі 32 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню.

— Асноўныя намаганні праціўнік працягвае засяроджваць на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках. За мінулыя суткі УСУ адбілі тут больш за 110 атак.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках расійскія войскі абстралялі дзевяць населеных пунктаў.

— На Купянскім і Ліманскім напрамках праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў кірунку населеных пунктаў Гранікаўка, Спірнае і Белагораўка. З артылерыі абстраляў больш за 15 населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку расійскія сілы не спыняюць штурмавых дзеянняў у кірунку Бахмута. Украінскія абаронцы адбілі атакі ў раёнах населеных пунктаў Арэхава-Васільеўка, Дубова-Васільеўка, Бахмут, Іванаўскае і Аляксандра-Шульціна. Праціўнік абстраляў больш за дзесяць населеных пунктаў.

— На Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках расіяне спрабавалі наступаць у кірунку населеных пунктаў Каменка, Паўночнае, Першамайскае, Невельскае, Новаміхайлаўка, Мар'інка і Вуглядар Данецкай вобласці. Абстрэлам падвергліся раёны 20 населеных пунктаў.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія войскі абараняюцца. Абстрэлам падвергліся раёны больш чым 30 населеных пунктаў.

— Авіяцыя Сіл абароны за суткі нанесла 11 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі расійскіх войскаў, а таксама ўдар па пазіцыі зенітна-ракетнага комплексу.

— Ракетчыкі і артылерысты УСУ пабілі два раёны канцэнтрацыі асабовага складу і камандны пункт аднаго з падраздзяленняў войска РФ.

Паводле інфармацыі Генштаба, узброеныя сілы Расіі ўжо амаль выкарысталі ўвесь запас артылерыйскіх боепрыпасаў, размешчаных на складах цэнтральнай часткі Расіі. Везці іх даводзіцца з іншых рэгіёнаў, што значна павялічвае тэрміны дастаўкі. Адзначаюць ва ўкраінскім ваенным ведамстве і кепскі стан і якасць боепрыпасаў з новых партый у сувязі з неналежным захоўваннем і парушэннем правілаў і нормаў абслугоўвання.

«Ва ўмовах інтэнсіўнага вядзення баявых дзеянняў і кепскага стану боепрыпасаў варта чакаць іх дэфіцыту ў артылерыйскіх падраздзяленнях расійскай арміі ў найбліжэйшыя 2−3 месяцы», — заяўляюць у Генштабе.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны Расіі: збілі МіГ-29 і Мі-8 Паветраных сіл Украіны

У Міністэрстве абароны Расіі працягваюць рапартаваць пра авіяцыйныя і артылерыйскія ўдары па жывой сіле і тэхніцы УСУ.

— На Купянскім напрамку авіяцыя і артылерыя Заходняй групоўкі войскаў пабілі падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Гранікаўка, Першатраўневае, Альшана Харкаўскай вобласці і Стальмахоўка Луганскай вобласці. За суткі на гэтым напрамку знішчаныя да 50 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя машыны пяхоты, пяць баявых браніраваных машын і два аўтамабілі.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку актыўнымі дзеяннямі падраздзяленняў групоўкі войскаў «Цэнтр» і агнём артылерыі нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Неўскае, Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці і Тарскае Данецкай вобласці. Страты УСУ на гэтым напрамку склалі да 115 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны, два пікапы і самаходная гаўбіца «Гваздзік».

— На Данецкім напрамку падчас актыўных дзеянняў падраздзяленняў Паўднёвай групоўкі войскаў і агню артылерыі ў раёнах населеных пунктаў Краснае, Сямёнаўка і Першамайскае Данецкай вобласці за суткі знішчаныя больш за 135 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны, тры пікапы, чатыры аўтамабілі, дзве гаўбіцы Д-20, гаўбіца «Мста-Б», а таксама адна гаўбіца Д-1.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках артылерыяй групоўкі войскаў «Усход» нанесеныя ўдары па падраздзяленнях УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар і Прачыстаўка Данецкай вобласці. Агульныя страты УСУ на гэтых напрамках за суткі склалі да 65 вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, два пікапы і гаўбіца Д-20.

— На Херсонскім напрамку пасля комплекснага агнявога паражэння знішчаныя чатыры баявыя браніраваныя машыны, пяць аўтамабіляў і дзве гаўбіцы Д-30.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 78 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і тэхніцы УСУ ў 102 раёнах. У раёне населенага пункта Ваздзвіжанка Данецкай вобласці знішчаны склад боепрыпасаў 110-й механізаванай брыгады УСУ. У раёне населенага пункта Часавы Яр — радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50. Збітыя самалёт МіГ-29 і верталёт Мі-8 Паветраных сіл Украіны. Перахопленыя шэсць рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчаныя пяць беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Расія заняла да 50% Бахмута

Украінскія сілы завяршылі кантраляваны адыход з усходняга Бахмута праз раку Бахмутка. Сцверджанне Яўгена Прыгожына пра тое, што расійскія войскі захапілі ўвесь усходні Бахмут, супадае з наяўнымі візуальнымі доказамі, адзначае ў зводцы амерыканскі Інстытут па вывучэнні вайны (ISW).

Паводле ацэнак ISW, па стане на 8 сакавіка расійскія войскі займаюць не менш за 50 працэнтаў Бахмута і, імаверна, будуць актывізаваць атакі на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе, каб абысці раку Бахмутка.

Разам з тым аналітыкі лічаць малаімаверным, што расійскія войскі хутка прарвуцца за Бахмут, калі захопяць горад. 8 сакавіка Прыгожын даў зразумець, што Міністэрства абароны Расіі выкарыстала ПВК Вагнера, каб тая несла на сабе асноўны цяжар інтэнсіўных баёў за Бахмут, і пасля захопу горада можа адмовіцца ад наймітаў, каб звычайныя расійскія падраздзяленні маглі працягваць наступ. ISW не знайшоў ніякіх прыкметаў таго, што расійскія вайскоўцы маюць добра забяспечаныя і падрыхтаваныя рэзервы для прасоўвання за межы Бахмута. Эксперты працягваюць лічыць, што расійскі наступ на ўсходзе Украіны неўзабаве завершыцца, бо ва ўзброеных сіл РФ няма баявой моцы ці падмацаванняў, неабходных для прарыву пад Бахмутам.

Крэмль, магчыма, спрабуе стварыць новае падкантрольнае ўраду ўзброенае фарміраванне праз расійскую дзяржаўную энэргетычную кампанію «Газпрам». Вядомы расійскі блогер заявіў, што даччыная кампанія «Газпрама» «Газпрам нафта» фармуе добраахвотніцкае фарміраванне, аналагічнае часткам Баявога армейскага рэзерву краіны (БАРС). Ён сцвярджае, што кампанія па наборы добраахвотнікаў выклікала цікавасць у Данецку, улічваючы, што там прапануюць зарплату ў памеры 400 000 рублёў (прыкладна 5260 даляраў) у месяц, а таксама прэміі па выніках працы. Блогер дадаў, што гэтая зарплата ў два разы перавышае суму, прапанаваную ПВК Вагнера.

Раней, 6 лютага, расійскі ўрад дазволіў «Газпрам нафце» стварыць прыватную ахоўную арганізацыю (не ПВК) для абароны расійскай энергетычнай інфраструктуры. Украінская разведка раней адзначала, што стварэнне прыватнай ахоўнай кампаніі «Газпрам нафта» карэлюе з меркаванымі намаганнямі Крамля па адхіленні ад справаў Яўгена Прыгожына і змяншэнні залежнасці Крамля ад сіл ПВК Вагнера.

8 сакавіка афіцыйны прадстаўнік ЗША абверг інфармацыю разведкі ЗША пра тое, што праўкраінская група датычная да выбухаў газаправода «Паўночны паток», паведаміўшы, што афіцыйныя асобы ЗША вывучылі непацверджаныя разведдадзеныя.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • нямецкія і польскія афіцыйныя асобы абвясцілі, што Германія і Польшча паставяць Украіне 28 танкаў Leopard, што ўзмоцніць яе магчымасці па правядзенні контрнаступлення, улічваючы вялікія страты танкаў у арміі РФ;
  • расійскія войскі працягвалі наносіць наземныя ўдары па лініі Купянск — Сватава — Крамянная;

  • расійскія войскі 8 сакавіка працягвалі наступальныя дзеянні ў раёне Бахмута, але завяршыць абыход горада ім так і не ўдалося;
  • расійскія войскі працягвалі наступальныя аперацыі на ўскраінах Данецка;

  • расійскія крыніцы сцвярджаюць, што ўкраінскія сілы высаджваюцца на астравы дэльты Дняпра трэці дзень запар;

  • Крэмль падвойвае намаганні па адраджэнні кампаній па вярбоўцы добраахвотнікаў па ўсёй Расіі і ў акупаванай Украіне;
  • расійскія шпіталі працягваюць фармаваць новыя медыцынскія цэнтры ў Расіі, імкнучыся максімальна разгрузіць перапоўненыя шпіталі на акупаваных тэрыторыях для лячэння параненых расійскіх вайскоўцаў.