Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  5. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  6. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  7. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  10. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  14. Памятник протесту в центре Минска. Вспоминаем, как весь город вышел на улицы требовать освобождения политзаключенных — и попал под огонь
Читать по-русски


У Мінабароны Расіі заявілі пра знішчэнне ўстановак HIMARS і збіты верталёт Мі-8. Ва ўкраінскім Генштабе расказалі, на якіх напрамках канцэнтруе свае наступальныя намаганні праціўнік. У амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны выказалі здагадку, калі Украіна можа пачаць шырокамаштабнае контрнаступленне, а брытанская разведка ацаніла склад расійскіх Ваенна-касмічных сіл. Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 358-ы дзень вайны ва Украіне.

Украинские военные ведут огонь. Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Украінскія вайскоўцы вядуць агонь. Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Генштаб УСУ: знішчаны расійскі верталёт Ка-52

Праціўнік канцэнтруе асноўныя намаганні на наступе на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках, у раёнах Гранікаўкі, Бахмута, Аўдзееўкі, Мар'інкі і Вуглядара, адзначыў у сваёй ранішняй зводцы за 16 лютага Генштаб УСУ.

За мінулыя суткі расійская армія нанесла тры ракетныя і 18 авіяцыйных удараў. Акрамя таго, зафіксаваныя 52 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню. Агонь вёўся па цывільнай інфраструктуры Данецкай і Херсонскай абласцей. Ёсць параненыя і загінулыя сярод цывільнага насельніцтва, паведамілі ў Генштабе.

Акрамя таго, агнявому ўздзеянню падвергліся населеныя пункты ў Харкаўскай, Херсонскай, Данецкай, Чарнігаўскай, Запарожскай, Мікалаеўскай абласцях.

Падраздзяленні Узброеных сіл Украіны адбілі атакі ў раёнах больш чым 15 населеных пунктаў. У прыватнасці, каля Белагораўкі і Серабранскага лясніцтва Луганскай вобласці і Фёдараўкі, Бахмута, Дыліеўкі, Аўдзееўкі, Вадзянога, Першатраўневага, Мар'інкі, Новаміхайлаўкі, Вуглядара, Прачыстаўкі і Навасёлкі ў Данецкай вобласці.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках прыкметаў фарміравання наступальных груповак праціўніка не выяўлена.

Украінская авіяцыя цягам сутак нанесла 11 удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі праціўніка, а таксама пяць удараў па пазіцыях зенітна-ракетных комплексаў.

«Таксама знішчаны расійскі верталёт Ка-52. Падраздзяленні ж ракетных войскаў і артылерыі пабілі два пункты кіравання ворага, шэсць раёнаў канцэнтрацыі жывой сілы і два яго склады боепрыпасаў», — паведамілі ў Генштабе УСУ.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны РФ: збіты верталёт Мі-8 Паветраных сіл Украіны

Расійскае ваеннае ведамства ў сваёй зводцы расказала пра ўдары артылерыі па ўкраінскіх пазіцыях на некалькіх напрамках.

— На Купянскім напрамку актыўнымі дзеяннямі падраздзяленняў і агнём артылерыі «Заходняй» групоўкі войскаў нанесенае паражэнне канцэнтрацыі жывой сілы і ваеннай тэхнікі УСУ ў раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае Луганскай вобласці і Двурэчная, Крухмальнае і Альшана Харкаўскай вобласці.

-На Чырвона-Ліманскім напрамку агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм групоўкі войскаў «Цэнтр» пабітыя падраздзяленні праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Чырвоная Дзіброва і Кузьміно Луганскай вобласці.

— На Данецкім напрамку падчас наступальных дзеянняў і агню артылерыі «Паўднёвай» групоўкі войскаў знішчаныя да 135 украінскіх вайскоўцаў, дзве пускавыя ўстаноўкі рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS, тры танкі, тры баявыя браніраваныя машыны, восем аўтамабіляў, дзве гаўбіцы Д-20 і Д-30, самаходная гаўбіца «Гваздзік», а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы вытворчасці ЗША AN/TPQ-50.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар і Прачыстаўка Данецкай вобласці.

— На Херсонскім напрамку ў выніку контрбатарэйнай барацьбы за суткі знішчаныя: самаходная гаўбіца «Акацыя» і гаўбіца «Мста-Б». Акрамя таго, у раёне горада Херсон, населеных пунктах Дудчаны і Берыслаў пабітыя чатыры склады боепрыпасаў 123-й і 126-й брыгад тэрытарыяльнай абароны.

Таксама ў Мінабароны РФ зрабілі справаздачу пра ўдары расійскай авіяцыі па некалькіх камандных пунктах УСУ, артылерыйскіх падраздзяленнях, жывой сіле і ваеннай тэхніцы, а таксама пра 20 знішчаных беспілотнікаў і збіты верталёт Мі-8 Паветраных сіл Украіны.

Сводка Минобороны РФ от 16 февраля. Инфографика: t.me/mod_russia
Зводка Мінабароны РФ ад 16 лютага. Інфаграфіка: t.me/mod_russia

Разведка Вялікабрытаніі: агулам расійская авіяцыя пакуль адстае ў гэтай вайне

Расійская ваенная авіяцыя павялічыла колькасць баявых вылетаў за апошні тыдзень пасля некалькіх адносна спакойных тыдняў, паведаміла разведка Мінабароны Вялікабрытаніі ў сваёй ранішняй зводцы.

«У цэлым расійская авіяцыя пакуль адстае ў гэтай вайне з прычыны стрымлівання ўкраінскімі СПА і раззасяроджанага базавання праз пагрозы ўдараў па расійскіх аэрадромах. Расійскія самалёты дзейнічаюць практычна толькі над тэрыторыяй, якая ўтрымліваецца Расіяй», — адзначылі ў брытанскай разведцы.

У зводцы таксама ацэньваецца склад расійскіх Ваенна-касмічных сіл: у Расіі амаль некранутым захаваўся флот са 1500 баявых самалётаў з экіпажам. Аднак малаімаверна, што Расія рэзка пашырыць сваю паветраную кампанію, бо гэта адразу прывядзе да значных страт самалётаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: Украіна па-ранейшаму мае магчымасць пачаць шырокамаштабнае контрнаступленне

Дарагая ваенная кампанія Расіі на Украіне, імаверна, значна спустошыла расійскія рэзервы тэхнікі і жывой сілы, неабходныя для паспяховага буйнамаштабнага наступу на ўсходзе Украіны. Пра гэта гаворыцца ў штодзённым аглядзе сітуацыі на фронце Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Раней міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес сказаў Бі-бі-сі, што расійскія падраздзяленні спрабуюць прасунуцца на Данбасе «цаной велізарных стратаў». Паводле ягоных звестак, Расія магла накіраваць да 97 працэнтаў сваёй арміі на вайну ва Украіне. Уолес лічыць, што дзве траціны расійскіх танкаў знішчаныя або непрыдатныя да выкарыстання.

Карта боевых действий в Украине по состоянию на 15.00 15 февраля 2023 года. Инфографика: Институт по изучению войны
Карта баявых дзеянняў ва Украіне па стане на 15.00 15 лютага 2023 года. Інфаграфіка: Інстытут па вывучэнні вайны

Няздольнасць Расіі аднавіць выведзеную з ладу механізаваную тэхніку яшчэ больш абмяжоўвае магчымасці манеўранай вайны. Міжнародны інстытут стратэгічных даследаванняў (IISS) паведаміў, што Расія страціла каля 50 працэнтаў сваіх танкаў Т-72Б і Т-72Б3М і шмат танкаў Т-80, што вымусіла расійскія войскі спадзявацца на больш старую тэхніку.

«Украіна па-ранейшаму мае магчымасць пачаць шырокамаштабнае контрнаступленне цягам наступных некалькіх месяцаў, але яе здольнасць зрабіць гэта шмат у чым залежыць ад хуткасці і маштабаў, з якімі Захад дае ёй неабходную тэхніку, асабліва танкі і бранятэхніку», — лічаць эксперты ISW.

У Інстытуце мяркуюць, што ў сваім пасланні Федэральнаму сходу РФ 21 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наўрад ці абвесціць пра меры па далейшай эскалацыі вайны ва Украіне, новыя буйныя расійскія мабілізацыйныя ініцыятывы ці нейкія іншыя значныя палітычныя крокі. Аналітыкі падкрэслілі, што свой зварот расійскі лідар прымеркаваў да першай гадавіны прызнання Расіяй самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Пуцін, імаверна, збіраецца падаць у новай упакоўцы прынятыя за мінулы год меры па інтэграцыі акупаваных тэрыторый у Расійскую Федэрацыю, лічаць у ISW.

Эксперты адзначылі, што летась Пуцін некалькі разоў адкладваў свой традыцыйны зварот да абедзвюх палат расійскага парламента, імаверна, спадзеючыся падчас яго ўрачыста абвясціць пра буйныя расійскія перамогі ў вайне супраць Украіны, але гэтага так і не адбылося — як праз адсутнасць такіх перамог, так і ў святле ўсё большай крытыкі ў бок Крамля што да вядзення ім гэтай вайны.

Устойлівая абарона ўкраінцамі Бахмута, нягледзячы на страты ў жывой сіле і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсах, не дазволіць Пуціну заявіць нават пра захоп гэтага горада ў гадавіну пачатку вайны, што дало б яму самому, расійскім вайскоўцам і насельніцтву новую надзею на перамогу і, магчыма, павысіла б гатоўнасць Крамля запатрабаваць большага ад сваіх грамадзян, заключаюць эксперты ISW.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты ISW:

  • дарагая ваенная кампанія Расіі ва Украіне, імаверна, значна спустошыла расійскія рэзервы тэхнікі і жывой сілы, неабходныя для паспяховага буйнамаштабнага наступу на ўсходзе Украіны;
  • расійскія войскі працягнулі наступ на паўночны захад ад Сватава і на рубяжы Сватава — Крамянная;
  • расійскія войскі працягнулі наступ у раёне Бахмута, на заходняй ускраіне Данецка і на захадзе Данецкай вобласці;
  • расійскія крыніцы мяркуюць, што ўкраінскія падраздзяленні могуць займаць пазіцыі на ўсходнім (левым) беразе ракі Днепр у Херсонскай вобласці, хоць ISW не знайшоў ніякіх пацверджанняў гэтага;
  • Крэмль працягвае фінансаваць свае ваенныя дзеянні ва Украіне з рэгіянальных бюджэтаў.