Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  5. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. В мае будет три выходных дня подряд. Что об этом важно знать работникам и нанимателям
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  14. Есть проблема с пенсиями, о которой говорят даже официальные профсоюзы. Посмотрели, какая с ней ситуация
  15. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  16. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


У Генштабе УСУ паведамілі пра беспаспяховыя спробы расійскіх сіл перайсці ў наступ на Купянскім напрамку. У Мінабароны Расіі заявілі, што ў выніку ўдараў расійскай авіяцыі і артылерыі ўкраінскі бок нясе вялікія страты. Інстытут па вывучэнні вайны аналізуе пастку, у якую сама сябе загнала ПВК Вагнера.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 335-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: адбілі 11 атак і збілі два расійскія Су-25

Расійскія войскі цягам сутак ударылі ракетамі па населеных пунктах Харкаўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей, а таксама нанеслі 27 авіяцыйных удараў і ажыццявілі 79 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— Праціўнік не перастае абстрэльваць населеныя пункты ўздоўж лініі судакранання. Абстрэлам з усяго спектру артылерыі падвергліся раёны населеных пунктаў Бучкі, Міхальчына Слабада Чарнігаўскай вобласці; Новавасільеўка, Казачае, Сопіч, Кучароўка, Студзёнак, Баяра-Лежачы, Стукалаўка, Варажба, Юнакоўка, Волфіна Сумскай вобласці; а таксама Гур’еў Казачок, Стралечая, Слабажанскае, Зялёнае, Цярновая, Старыца, Ваўчанск, Зямлянкі, Навамлінск, Каменка і Чырвонае Першае Харкаўскай вобласці. Загінулі мірныя жыхары.

— На Купянскім напрамку расійскія войскі абстралялі раёны 12 населеных пунктаў; на Ліманскім — шасці; на Бахмуцкім напрамку з артылерыі, танкаў і мінамётаў абстраляныя раёны 15 населеных пунктаў; на Аўдзееўскім напрамку пад агонь трапілі восем населеных пунктаў; на Навапаўлаўскім — шэсць; на Запарожскім напрамку ад артылерыйскага агню пацярпелі раёны дзевяці населеных пунктаў; на Херсонскім напрамку расіяне штодня абстрэльваюць цывільнае насельніцтва — абстрэлам з рэактыўных сістэм залпавага агню і ствольнай артылерыі падвергліся раёны населеных пунктаў Антонаўка і горад Херсон.

— Расійскія войскі працягваюць весці наступ на Бахмуцкім і Аўдзееўскім напрамках, нягледзячы на шматлікія страты са свайго боку. На Купянскім напрамку таксама спрабавалі наступаць, аднак усе іх атакі былі адбітыя. На Ліманскім, Навапаўлаўскім, Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія войскі вядуць абарону.

— Падраздзяленні Сіл абароны Украіны адбілі атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў: Чырвонапапоўка Луганскай вобласці; Белагораўка, Раздолаўка, Соль, Чырвоная Гара, Бахмут, Кляшчэеўка, Навабахмутаўка, Краснагораўка, Вадзяное, Мар'інка Данецкай вобласці.

— Авіяцыя Сіл абароны цягам мінулых дзён нанесла восем удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама ўдар па пазіцыі зенітна-ракетнага комплексу расійскіх войскаў.

— Украінскія абаронцы збілі два расійскія самалёты Су-25; верталёт Ка-52; беспілотны лётны апарат «Арлан-10» і дзве кіравальныя авіяцыйныя ракеты Х-59.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны Украіны за мінулыя суткі нанеслі ўдар па трох раёнах канцэнтрацыі праціўніка і складзе лагістыкі.

«Цягам 10 дзён у асобных населеных пунктах Луганскай вобласці адзначаецца змяншэнне колькасці асабовага складу праціўніка. Да таго ж стала практыкай, што на пярэдні край у асноўным адпраўляюцца мабілізаваныя расійскія вайскоўцы. У той час як прафесійныя вайскоўцы спрабуюць усімі спосабамі заставацца ў тыле», — заявілі ў Генштабе Украіны. Там таксама паведамляюць, што, паводле іх інфармацыі, расійская акупацыйная адміністрацыя Луганска праводзіць эвакуацыю з горада на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі сем’яў вайскоўцаў другога армейскага корпуса Узброеных сіл РФ.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны РФ: працягваем наступ на Данецкім напрамку

— На Купянскім напрамку авіяцыя і артылерыя Заходняй ваеннай акругі нанеслі агнявое паражэнне падраздзяленням 14-й механізаванай брыгады УСУ і 103-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў раёнах населеных пунктаў Цімкаўка і Бераставое Харкаўскай вобласці. Знішчаныя больш за 40 вайскоўцаў, баявая браніраваная машына і аўтамабіль.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку артылерыя Цэнтральнай ваеннага акругі нанесла паражэнне падраздзяленням 80-й і 95-й дэсантна-штурмавых брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці і Серабранка Данецкай вобласці. Знішчаныя звыш 30 вайскоўцаў УСУ, пяць баявых браніраваных машын, артылерыйская сістэма М-777 і дзве радыёлакацыйныя станцыі контрбатарэйнай барацьбы AN/ТPQ-37.

— На Данецкім напрамку працягваюць наступ падраздзяленні Паўднёвай ваеннай акругі. Армейскай авіяцыяй, ракетнымі войскамі і артылерыяй нанесенае паражэнне падраздзяленням 25-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Северск Данецкай вобласці. Агульныя страты УСУ склалі да 50 вайскоўцаў, бронетранспарцёр, два пікапы, баявая машына РСЗА «Град» і гаўбіца «Мста-Б».

— На Запарожскім напрамку ў выніку агню артылерыі і актыўных дзеянняў падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі за дзень знішчаныя больш за 25 украінскіх вайскоўцаў 108-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў раёнах населеных пунктаў Прачыстаўка і Навасёлка Данецкай вобласці, а таксама самаходная гаўбіца «Акацыя», дзве гаўбіцы Д-20 і Д-30, тры аўтамабілі.

— На Херсонскім напрамку ў раёне населенага пункта Антонаўка артылерыяй Паветрана-дэсантных войскаў знішчаная радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/ТPQ-50.

Усяго за суткі, паводле звестак МА РФ, авіяцыяй, ракетнымі войскамі і артылерыяй падбітыя пункт кіравання, склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення, нанесенае паражэнне 64 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 102 раёнах. Знішчаная самаходная агнявая ўстаноўка зенітнага ракетнага комплексу «Бук-М1». Збітыя дзесяць украінскіх беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: новае наступленне РФ рыхтуецца вясной або ў пачатку лета

У свежай зводцы амерыканскага Інстытута гаворыцца, што высновы ISW супадаюць з заявай украінскай разведкі пра тое, што расійскія войскі рыхтуюць новае наступленне вясной або ў пачатку лета 2023 года. Паводле прадстаўніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення Вадзіма Скібіцкага, ГУР назірае прыкметы перагрупоўкі расійскіх войскаў у рамках падрыхтоўкі да «вялікага наступлення» ў Данецкай і Луганскай абласцях. Эксперты раней таксама адзначалі, што малаімаверна, што расійскія войскі плануюць новае наступленне на поўнач Украіны з боку Беларусі. Яны адзначаюць, што Украіне патрэбная пастаянная падтрымка заходніх партнёраў, каб не страціць ініцыятыву на фоне аднаўлення расійскай наступальнай аперацыі.

У справаздачы таксама адзначаецца, што расійскія сілы за апошнія 72 гадзіны, імаверна, правялі няўдалую наступальную аперацыю ў Запарожскай вобласці. ​​ Якіх-кольвек пацверджаных тэрытарыяльных заваёваў яны там не дамагліся. А ўсе заявы прадстаўнікоў расійскай акупацыйнай адміністрацыі і прапагандысцкіх СМІ на гэтую тэму — спроба стварыць пазітыўныя наратывы і адцягнуць увагу расіян ад адсутнасці абяцанага прагрэсу ў Бахмуце, кажуць эксперты.

Празмерная залежнасць ПВК Вагнера ад вярбоўкі ў папраўчых калоніях, падобна, усё больш адбіваецца на яе баяздольнасці. У Інстытуце называюць праўдападобнымі лічбы, якія агучыла напярэдадні кіраўніца «Руси сидящей» Вольга Раманава. Паводле яе звестак, з 50 тысяч завербаваных зняволеных ваюе на перадавой толькі 10 тысяч, астатнія альбо загінулі, альбо былі параненыя, альбо здаліся ў палон ці дэзерціравалі.

Эксперты адзначаюць, што мадэль ПВК, калі ненавучаныя зняволеныя выкарыстоўваюцца ў якасці «гарматнага мяса», каб скараціць страты сярод наймітаў-прафесіяналаў, што прызначаюцца альбо камандзірамі, альбо выконваюць ролю спецназа, — прыводзіць да вялікіх баявых стратаў, капітуляцыі і дэзерцірства. А з часам гэта будзе ўсё больш падрываць здольнасць ПВК Вагнера ўтрымліваць і эфектыўна выкарыстоўваць масу асуджаных.

Аналітыкі таксама адзначаюць, што Расія працягвае паглыбляць ваенныя і эканамічныя адносіны з Іранам, імкнучыся да ўзаемавыгаднага абыходу санкцый. Так, старшыня расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін 23 студзеня сустрэўся ў Тэгеране са спікерам парламента Ірана Махамадам Багерам Галібафам і прэзідэнтам Ірана Ібрахімам Раісі, каб абмеркаваць пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва. Звязанае з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі агенцтва Tasnim News апублікавала артыкул, у якім сцвярджаецца, што расійска-іранскае пагадненне можа дазволіць Ірану атрымаць расійскія ўдарныя верталёты Мі-28 і Ка-52. І Вашынгтон, і Масква, імаверна, разлічваюць на гэтыя пагаднення, каб змякчыць ціск санкцый, уведзеных ЗША супраць іх, кажуць у ISW.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі працягвалі абмежаваныя контратакі, каб вярнуць страчаныя пазіцыі на лініі Сватава — Крамянная;
  • украінскія сілы нанеслі ўдары па раёнах канцэнтрацыі расійскіх войскаў у акупаванай Луганскай вобласці;
  • расійскія сілы працягвалі наземныя атакі ў раёне Бахмута і на заходняй ускраіне Данецка;
  • расійскія афіцыйныя асобы і акупацыйныя ўлады працягваюць прыкладаць намаганні для інтэграцыі акупаваных тэрыторый у расійскую сацыяльную, адміністрацыйную і палітычную сістэмы і здушэння іншадумства на акупаваных тэрыторыях.