Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


Краіны Балтыі і Польшча ў чацвер, 15 снежня, заблакавалі прыняцце новага пакета санкцый супраць Расіі праз прапанаваныя некаторымі дзяржавамі выключэнні для экспарту збожжа і ўгнаенняў, заявіў журналістам міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, перадае агенцтва BNS.

Габриэлюс Ландсбергис. Фото: Flickr / Lithuanian Ministry of Foreign Affairs
Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: Flickr / Lithuanian Ministry of Foreign Affairs

Паводле яго словаў, выключэнні могуць стварыць магчымасці для абыходу санкцый.

«Паўгадзіны таму Літва і Польшча спынілі прыём пакета, і не выключана, што абмеркаванне пяройдзе ў Савет Еўропы, — заявіў Ландсбергіс. — Калі б была створаная палітычная шчыліна такога маштабу, якую ўхвалілі б усе краіны ЕС, я думаю, што яна была б выкарыстаная не толькі для вырашэння гэтых канкрэтных пытанняў, але і, магчыма, нават для большага абыходу санкцый».

Кіраўнік МЗС Літвы ўдакладніў, што Літва і Польшча спынілі прыняцце дзявятага пакета, гэтую пазіцыю падтрымліваюць і іншыя краіны Балтыі.

Раней выданне Financial Times паведаміла, што Германія, Францыя і Нідэрланды прапанавалі выключэнні з санкцый.

У дакуменце пра выключэнні гаворыцца, што грузы цяпер затрымліваюцца ў еўрапейскіх партах даўжэй, чым неабходна, таму што кампаніі асцерагаюцца заключэння ўгодаў з расійскімі кампаніямі, якія належаць падсанкцыйным асобам, што можа прывесці да парушэння ланцужкоў паставак угнаенняў і прадуктаў харчавання.

«Паводле нашых ацэнак, тыя выключэнні, якія прадугледжаныя, на самай справе істотна зніжаюць значэнне дзявятага пакета», — заявіў у сувязі з гэтым Ландсбергіс.

Паводле міністра, першапачаткова выключэнні былі прапанаваныя для 1,5 тысячы расійскіх прыватных асоб і кампаній, але пазней спіс быў скарочаны.

«Першапачаткова гэта быў спіс з 1,5 тысячы фізічных асоб і кампаній, цяпер ён звузіўся да некалькіх, для якіх будуць вызваляцца прыватныя сродкі, калі дзяржавы вызначаць сувязі паміж гэтымі сродкамі і харчовай бяспекай. Цяжка сказаць, як менавіта прыватныя сродкі алігархаў звязаныя з харчовай бяспекай, мы ўздымалі гэтае пытанне», — сказаў кіраўнік МЗС Літвы.

Праект быў вернуты на дапрацоўку на ўзровень амбасадараў краін Еўрасаюза. Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль заявіў, што новая пастанова чакаецца да канца дня 15 снежня.