Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  12. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  13. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Украінскія вайскоўцы і Мінабароны РФ паведамілі пра адбітыя напады адно аднаго на некалькіх кірунках. Ваенная разведка Вялікабрытаніі лічыць, што расійскія войскі для барацьбы з дэзерцірствам пачалі разгортваць загараджальныя атрады. Аналітыкі Інстытута па вывучэнні вайны мяркуюць, што Мінабароны Расіі таемна працягвае мабілізацыю. Пераказваем галоўнае са зводак штабоў супрацьлеглых бакоў і высноваў экспертаў на 254-ы дзень вайны.

Фото: Генштаб ВСУ
Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ: адбітыя атакі расійскіх войскаў і знішчэнне трох «Шахедаў»

За мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы адбілі атакі расійскіх войскаў у раёнах населеных пунктаў Верхнякаменскае, Спорнае, Мар'інка, Новаміхайлаўка, Вадзяное і Паўлаўка Данецкай вобласці, паведамілі ў Генштабе УСУ.

На Валынскім і Палескім напрамках абстаноўка без асаблівых зменаў. На іншых кірунках расіяне абстралялі шэраг населеных пунктаў. Усяго за мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 4 ракетныя і 28 авіяўдараў, здзейснілі больш за 45 абстрэлаў з РСЗА. Пацярпела каля 30 населеных пунктаў Запарожскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Херсонскай і іншых абласцей.

Паводле звестак вайскоўцаў, украінскія ракетныя войскі і артылерыя за мінулыя суткі нанеслі ўдары па пунктах кіравання, чатырох раёнах канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, складзе боепрыпасаў, станцыі радыёэлектроннай разведкі, мінна-выбуховых загародах і іншых важных ваенных аб’ектах праціўніка.

Авіяцыя УСУ за суткі нанесла па праціўніку 21 удар. Пад паражэнне трапілі 20 раёнаў канцэнтрацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама пазіцыя сродкаў супрацьпаветранай абароны праціўніка. Украінскія сілы СПА збілі тры «Шахеды».

Ілюстрацыя: Генштаб УСУ

Мінабароны РФ: адбітыя атакі УСУ і ўдары па Паўлаградзе і Харкаве

«Высокадакладнай зброяй Паветрана-касмічных сіл нанесеныя ўдары па цэхах вырабу ракетных рухавікоў завода ў горадзе Паўлаград Днепрапятроўскай вобласці, а таксама трох цэхах завода „Камунар“ у горадзе Харкаў, у якіх ажыццяўлялася вытворчасць рэактыўных снарадаў да сістэм залпавага агню», — заявілі ў Мінабароны Расіі.

У расійскім ваенным ведамстве расказалі пра адбітыя напады УСУ:

— на Купянскім напрамку ў выніку актыўных дзеянняў расійскіх войскаў сарваныя спробы праціўніка атакаваць дзвюма ротнымі тактычнымі групамі ў кірунку населеных пунктаў Бераставое Харкаўскай вобласці і Куземаўка Луганскай вобласці. Агнём расійскай артылерыі і армейскай авіяцыі праціўніку нанесенае паражэнне. Падраздзяленні УСУ адкінутыя на перашапачатковыя пазіцыі;

-на Чырвона-Ліманскім напрамку праціўнік сіламі двух узмоцненых мотапяхотных батальёнаў рабіў спробы атакаваць у кірунках населеных пунктаў Плашчанка і Чырвонапапоўка Луганскай вобласці. Усе атакі расійскімі войскамі адбітыя;

— на Мікалаеўска-Крыварожскім напрамку праціўніку нанесенае агнявое паражэнне расійскай артылерыяй, штурмавой і армейскай авіяцыяй.

Удары расійскай арміі па тэрыторыі Украіны за суткі:

  • аператыўна-тактычная і ваенная авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя нанеслі ўдары па пяці пунктах кіравання УСУ, а таксама па 87 артылерыйскіх падраздзяленнях на агнявых пазіцыях, жывой сіле і ваеннай тэхніцы ў 179 раёнах. У раёне горада Мікалаеў ракетны ўдара нанесены па штабе аднаго з падраздзяленняў замежных наймітаў. Акрамя таго, знішчаныя чатыры склады боепрыпасаў.
  • сродкі супрацьпаветранай абароны збілі чатыры ўкраінскія беспілотныя лётныя апараты. Акрамя таго, перахопленыя ў паветры дзевяць рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS і тры рэактыўныя снарады «Ураган».
Ілюстрацыя: Мінабароны РФ

Брытанская разведка: Расія стварае загараджальныя атрады для барацьбы з дэзерцірствам

«Праз нізкі маральны дух і нежаданне ваяваць расійскія войскі, імаверна, пачалі разгортваць загараджальныя атрады або блакавальныя падраздзяленні. Гэтыя падраздзяленні пагражаюць расстрэльваць сваіх салдат, што адыходзяць, каб прымусіць іх наступаць», — паведамляе ваенная разведка Вялікабрытаніі.

У аглядзе Мінабароны Вялікабрытаніі гаворыцца, што расійскія генералы, імаверна, хочуць, каб камандзіры ўжывалі зброю супраць дэзерціраў, у тым ліку дазвалялі страляць у іх пасля папярэджання.

Тактыка расстрэлу дэзерціраў, на думку брытанскай разведкі, сведчыць пра нізкую якасць, нізкі маральны дух і недысцыплінаванасць расійскіх сіл.

Інстытут па вывучэнні вайны: «Пакуль незразумела, ці будуць расійскія войскі змагацца за Херсон»

«Расійскія сілы працягваюць выводзіць некаторыя падраздзяленні з паўночнага захаду Херсонскай вобласці, але пакуль незразумела, ці будуць расійскія войскі змагацца за горад Херсон», — пішуць эксперты амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW).

Ключавыя высновы ISW:

  • расійскія сілы заўчасна адправілі нядаўна мабілізаваных у наступальныя аперацыі ў заходняй частцы Данецкай вобласці, пераследуючы мінімальныя і нязначныя ў аператыўным плане тэрытарыяльныя заваёвы;
  • расійскія СМІ працягвалі публікаваць супярэчлівыя паведамленні пра звальненні генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна з пасады камандуючага Цэнтральнай ваеннай акругай;
  • расійскія ўлады могуць высоўваць умовы для хуткага пераводу Запарожскай АЭС у расійскую энергасістэму;
  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што ўкраінскія сілы працягвалі весці контрнаступальныя аперацыі ў напрамку гарадоў Крамянная і Сватава;
  • расійскія войскі працягвалі наступальныя аперацыі ў раёне Бахмута, Аўдзееўкі і Данецка;
  • расійскія войскі працягваюць сутыкацца з яскравымі праблемамі ў пастаўках крытычна важнай ваеннай тэхнікі;
  • Мінабароны Расеі, імаверна, таемна працягвае мабілізацыю;
  • расійскія акупацыйныя ўлады працягваюць прымусовую эвакуацыю ў Херсонскай вобласці.
Карта асноўных напрамкаў баявых дзеянняў на 3 лістапада. Выява: Інстытут па вывучэнні вайны

Ва ўмовах ваенных дзеянняў мы не можам аператыўна праверыць дакладнасць дадзеных афіцыйных асобаў пра канфлікт. Любыя паведамленні варожых бакоў пра свае і чужыя страты варта ўспрымаць з пэўнай доляй скепсісу.