Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  2. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  5. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  10. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


/

У мінскай Нацыянальнай бібліятэцы 23 студзеня прайшла сустрэча беларускіх прапагандыстаў са студэнтамі журфака і супрацоўнікамі дзяржСМІ. Сярод спікераў быў кіраўнік праўладнага саюза журналістаў і гендырэктар дзяржагенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў, які паразважаў пра ўдзельнікаў вайны ва Украіне і праблемы, якія яны могуць прынесці грамадству. Ягоныя словы абурылі прапагандыстку Вольгу Бондараву, якая ўгледзела ў іх абразу расійскіх вайскоўцаў.

Глава провластного союза журналистов и гендиректор госагентства «Минск-Новости» Андрей Кривошеев на встрече в Национальной библиотеке. 23 января 2024 года. Фото: "Минск-Новости"
Кіраўнік праўладнага саюза журналістаў і гендырэктар дзяржагенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў на сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы. 23 студзеня 2024 года. Фота: «Мінск-Навіны»

Бондарава выклала відэа з фрагментам выступу Крывашэева перад студэнтамі і прадстаўнікамі дзяржСМІ, які прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках праўладнага «Марафону адзінства». У нейкі момант прапагандыста спыталі пра «спецыяльную ваенную аперацыю» (то-бок расійскае ўварванне) ва Украіне — маўляў, ці не патрабуе яна шырэйшага асвятлення ў СМІ.

На думку Крывашэева, праз вайну, якая працягваецца ў суседняй краіне, «у нас вялікая праблема наперадзе» (відавочна, ён меў на ўвазе беларускае грамадства).

— Як бы і калі б ні скончылася вайна — згодны, што хутка яна не скончыцца, — мы будзем мець справу з двума грамадствамі, якія ваявалі. То-бок вось маладыя людзі, якія тут сядзяць, — яны стануць бізнесоўцамі, кіраўнікамі, яны будуць весці перамовы з людзьмі, якія забівалі людзей, якія катавалі людзей. Гэта праблема будучага пакалення, нават не майго 40-гадовага, — сцвярджае прапагандыст.

Другой праблемай ён лічыць тое, што ўдзельнікі вайны часцяком ідуць на фронт не з патрыятычнымі ці «вызваленчымі» мэтамі, а дзеля помсты, і гэта негатыўна адбіваецца на іх псіхіцы:

— Галоўны матыў (парадаксальны, які не ўкладваецца ў галаве нармальнага здаровага чалавека), <…> галоўны матыў для мужчын ісці на фронт ваяваць — нават не неанацысцкая ці неапатрыятычная савецкая вызваленчая прапаганда і ідэалогія, а — ну мне так казалі людзі, якія забівалі, якія катавалі — «Васю забілі. Гэтыя с*кі забілі Васю».

А хто такі Вася? Вася, з якім вучыўся ў школе, Вася — родны, стрыечны, траюрадны брат, Вася, з якім дзялілі суседнія ложкі ў вучылішчы, потым у акадэміі вайсковай. І з аднаго боку такія Васі забітыя, і з іншага. І ў логіцы мужчыны — адпомсціць за гэтага самага Васю і падняць аўтамат, які ў яго выпаў, гэта таксама матыў, адзін з галоўных матываў, — заявіў Крывашэеў.

Бондарава ўбачыла ў гэтых словах прапагандыста спробу «прыраўняць нашых абаронцаў, удзельнікаў СВА, да нацыстаў і ўсіх гуртам назваць гвалтаўнікамі і забойцамі». Ёй здаецца, што «галоўны журналіст краіны» паспрабаваў «назваць асноўным матывам удзелу ў баявых дзеяннях не абарону нашай зямлі ад нацысцкага кулака NATO, не патрыятычныя пачуцці, а звесці ўсё да асабістай помсты за забітага сваяка/знаёмага».

— Што далей? Будзем каяцца за перамогу ў Вялікай Айчыннай, за тое, што нашыя дзяды і прадзеды «з асабістай помсты» пазабівалі фашыстаў тут? — задалася яна пытаннем.

Адной з выдуманых падставаў, якой прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін апраўдваў поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны, стала «дэнацыфікацыя». Паводле яго версіі, гэта «забарона на заканадаўчым узроўні прапаганды нацызму», якая нібыта існуе ва Украіне, але насамрэч забароненая ў гэтай краіне законам.

На практыцы расійскае ўварванне прывяло да велізарных стратаў з абодвух бакоў (паводле апошніх звестак ААН, ва Украіне з пачатку вайны пацверджаная гібель не менш чым 12 456 мірных жыхароў), разбурэнняў гарадоў і інфраструктуры.

Эксперты ААН таксама лічаць, расійскія ўлады здзейснілі ва Украіне шырокі спектр парушэнняў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека і міжнароднага гуманітарнага права, многія з якіх складаюць ваенныя злачынствы — напады на цывільных асоб і аб’екты энергетычнай інфраструктуры, наўмысныя забойствы, незаконнае пазбаўленне волі, катаванні, згвалтаванні і іншыя віды сэксуальнага гвалту, а таксама незаконнае перамяшчэнне і дэпартацыя дзяцей.

А СМІ падлічылі, што расійскія вайскоўцы ў сярэднім кожныя два-тры дні здзяйсняюць забойствы на акупаваных тэрыторыях Украіны — як таварышаў па службе, так і мірных жыхароў.

Паказальна, што ў гэтай жа сустрэчы разам з Крывашэевым удзельнічала прапагандыстка беларускага дзяржтэлеканала Ксенія Лебедзева, якая нядаўна атрымала ўзнагароду ад урада Расіі за прапагандысцкі фільм, зняты ў акупаваным Марыупалі ў 2024 годзе да гадавіны яго захопу РФ.

Чытайце таксама