Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Беларускага журналіста Андрэя Мялешку без тлумачэння прычын не пусцілі ў Грузію, дзе ён з сям’ёй пражыў тры гады, і змушаюць вярнуцца ў Польшчу, адкуль ён прыляцеў разам з дачкой. Пра гэта ён расказаў у Facebook.

Журналист Андрей Мелешко с дочерью. Фото: Facebook
Журналіст Андрэй Мялешка з дачкой. Фота: Facebook

Андрэй Мялешка нядаўна на кароткі час лётаў у Польшчу разам з няпоўнагадовай Аляксандрай. Аднак па вяртанні ў Грузію 16 верасня ім не дазволілі заехаць у краіну.

«Нас адпраўляюць назад у Польшчу без тлумачэння прычын. Забралі пашпарты, і сядзім у дзіўным пакоі Кутаіскага аэрапорта…» — напісаў журналіст раніцай 16 верасня.

Помещение для депортируемых Кутаисского аэропорта, где находятся Андрей Мелешко с дочерью. Фото: Facebook
Памяшканне для дэпартаваных Кутаіскага аэрапорта, дзе знаходзяцца Андрэй Мялешка з дачкой. Фота: Facebook

Ён расказаў, што ў яго і дачкі забралі дакументы і замкнулі ў памяшканні для дэпартаваных Кутаіскага аэрапорта. Праз адсутнасць дакументаў у іх няма магчымасці падацца на міжнародную абарону.

У выдадзеных журналісту паперах у графе пра забарону на ўезд у Грузію пазначана «іншыя прычыны». Іншых тлумачэнняў не прыводзіцца.

Документы о запрете о въезд в Грузию, выданные Андрею Мелешко. Фото: Facebook
Дакументы пра забарону на ўезд у Грузію, выдадзеныя Андрэю Мялешку. Фота: Facebook

Са словаў Мялешкі, яго хочуць адправіць назад у Польшчу рэйсам у 15.40 паводле мясцовага часу 16 верасня.

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, дачку-падлетка Аляксандру, з якой Мялешка лётаў за мяжу, таксама дэпартуюць з Грузіі. Дзяўчынку не аддалі маці, якая прыехала па яе ў аэрапорт Кутаісі з Батумі.

Андрэй Мялешка апошнія тры гады пражыў з сям’ёй у Грузіі, дзе адкрыў краму беларускай сімволікі.

Сітуацыю пракаментаваў кіраўнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак.

«Беларускі грамадскі актывіст Андрэй Мялешка проста зараз чакае дэпартацыі ў аэрапорце Кутаісі, куды прыляцеў з Польшчы. Андрэй сталы час жыў у Сакартвэла да гэтага дня, але ж грузінскія ўлады вырашылі, што больш не хочуць яго бачыць.

Не першы і не апошні такі выпадак паводзінаў грузінскіх уладаў вымушае мне нагадаць беларусам Сакартвэла пра тое, што лепш спакойна падрыхтавацца да пераезду ў краіну з больш лаяльным стаўленнем уладаў да беларусаў.

Фактычна сітуацыя выбару такая: спакойнае планаванне пераезду і легалізацыі або прымусовая дэпартацыя, дзе вы нічым не кіруеце», — напісаў ён.

Нагадаем, нядаўна Грузія адмовіла ў міжнароднай абароне беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку на той падставе, што яго знаходжанне там можа «супярэчыць інтарэсам краіны».