Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


На межах Беларусі з краінамі Еўрасаюза захоўваюцца доўгія чэргі з аўтобусаў і легкавікоў. Паводле інфармацыі з памежных чатаў, час перасячэння мяжы можа займаць дзясяткі гадзін. Беларус падзяліўся лайфхакам, які дазваляе абысці складанасці з паездкай як мінімум у Літву.

Автобус в пропускном пункте "Брест" на беларусско-польской границе. Изображение носит иллюстративный характер. Фото: sputnik.by
Аўтобус у прапускным пункце «Брэст» на беларуска-польскай мяжы. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: sputnik.by

Для гэтага трэба купіць білет на любы з цягнікоў з Мінска да Калінінграда.

— Едзем да станцыі Чарнышэўскае — гэта на самай мяжы Калінінградскай вобласці з Літвой. Час у дарозе — 8,5 гадзіны. І гэта фактычны час, усё заўсёды па раскладзе і без спазненняў, — адзначыў ён. — Выходзіце з цягніка, і вы, па сутнасці, ужо на мяжы. Прычым мяжу з Літвой там можна перайсці нават пешшу, ніякіх чэргаў няма. З Кібартая ў Каўнас ці Вільнюс можна паехаць на электрычцы або на таксі.

А ёсць жа і аўтобусныя зносіны паміж Калінінградам і Вільнюсам, Варшавай, Гданьскам.

Прычым, паводле чутак, раней усё было яшчэ прасцей.

— Дарогай цягнік спыняецца на станцыях Кяна і Кібартай, дзе заходзяць літоўскія памежнікі і мімаходам правяраюць пашпарты. Час у дарозе ад Мінска да Кяны — усяго 3,5 гадзіны. А Кяна ўсяго за 25 км ад Вільнюса. Дык вось да 1 сакавіка гэтага года там можна было выйсці без праблем, проста паставіўшы памежніка перад фактам і паказаўшы візу, ці ВНЖ, ці пашпарт грамадзяніна ЕС або бязвізавай краіны. А вось з 1 сакавіка выхад у Кяне дазволены толькі ў выключных выпадках, — расказалі ў профільных чатах.

— Ехала гэтым маршрутам 7 жніўня з двума маленькім дзецьмі, дзвюма вялікімі валізкамі і вазком. Замовіла таксі на вакзале Чарнышэўскае, давезлі за 300 расійскіх рублёў (3 еўра) да КПП, прайшлі мяжу прыкладна за паўгадзіны, з Кібартая да Вільнюса ехалі на трансферы. Вельмі зручна, лёгка і хутка. Да гэтага думала, што гэта складаны маршрут, на сваім досведзе пераканалася ў адваротным. Галоўнае ўсё добра арганізаваць, — расказала тамсама дзяўчына.

Цягнікі з Мінска ў кірунку Калінінграда ходзяць штодня, білеты можна купіць нават на сённяшні, цана плацкарта — ад 111 рублёў.

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта, удзень 12 жніўня ў пунктах пропуску на выезд з Беларусі ў ЕС прастойвала амаль 900 легкавых аўто. З іх 520 чакала выезду ў Польшчу, 310 — у Літву (210 — у «Каменным Логу» і 100 — у «Беняконях»), 50 — у Латвію.

Што да аўтобусаў, то ў 14.00 чэргі ДПК фіксаваў толькі ў пункце пропуску «Брэст». Тут стаяў 61 аўтобус. У літоўскім кірунку затораў не адзначалася.