Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Праз новыя абмежаванні на ўезд у ЕС аўто на беларускіх нумарах узнік ажыятаж у ДАІ: людзі імкнуцца перааформіць свае аўтамабілі. На дапамогу супрацоўнікам рэгістрацыйнага аддзялення адправілі падмацаванне, рэжым працы падоўжылі, а ГУБАЗіК шукае асобаў, што «нагнятаюць абстаноўку» і распаўсюджваюць «укіды», паведамілі ў МУС.

Очереди в регистрационно-экзаменационном отделении ГАИ УВД Гродненской области. Скриншот: видео МВД
Чэргі ў рэгістрацыйна-экзаменацыйным аддзяленні ДАІ УУС Гродзенскай вобласці. Скрыншот: відэа МУС

У рэгістрацыйна-экзаменацыйным аддзяленні (РЭА) ДАІ УУС Гродзеншчыны ў апошнія дні ўзнік ажыятажны попыт на перафармленне аўто. Прычына гэтага — новыя патрабаванні краін ЕС што да перасячэння мяжы: у прыватнасці, для ўезду ў Польшчу ў аўтамабілі абавязкова мусіць знаходзіцца яго ўладальнік.

Сітуацыю ўзяў на кантроль кіраўнік МУС Іван Кубракоў. Каб дапамагчы справіцца з чэргамі, у аддзяленне адправілі дадатковых супрацоўнікаў ДАІ. Павялічаная працягласць працы РЭА (з 07.00 да 17.00), а таксама ўнесеныя неабходныя карэкціроўкі ў яго дзейнасць.

«Нягледзячы на тое, што заканадаўствам вызначаны тэрмін ажыццяўлення працэдуры рэгістрацыі транспарту да сямі дзён, яна займае не больш за суткі», — паведамілі ў МУС.

Акрамя таго, Кубракоў даручыў Галоўнаму ўпраўленню па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) «выявіць асобаў, што штучна нагнятаюць абстаноўку і ажыццяўляюць інфармацыйныя ўкіды, якія не адпавядаюць рэчаіснасці».

Нагадаем, 29 чэрвеня Рада ЕС распаўсюдзіла на Беларусь санкцыі, якія раней увялі супраць Расіі. Новыя абмежаванні скіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і перадухіленне абыходу наяўных санкцый.

Сярод іншага была пашыраная забарона перавозіць грузы аўтатранспартам па тэрыторыі ЕС прычэпамі і паўпрычэпамі з беларускай рэгістрацыяй, у тым ліку падчас перавозкі грузавікамі, зарэгістраванымі не ў Беларусі.

У сярэдзіне ліпеня Латвія, Літва і Эстонія забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі (у Літве гэтае абмежаванне ў поўнай меры пачне дзейнічаць з 16 жніўня). Польшча пакуль дазваляе ўезд беларускіх легкавікоў, хоць і з некаторымі абмежаваннямі. У прыватнасці, уласнік аўтамабіля мусіць абавязкова знаходзіцца за рулём ці, прынамсі, у салоне. Гэта датычыць і аўто, якія належаць юрыдычным асобам.

Офіс лідаркі беларускіх дэмсілаў Святланы Ціханоўскай прапанаваў шэрагу краін ЕС змякчыць абмежаванні на пропуск праз мяжу аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. Гаворка ідзе пра «максімальна шырокія» выключэнні з новых правілаў, паведаміў дарадца палітыка Франак Вячорка.