Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Яшчэ крыху — і Мінск запоўніцца студэнтамі, а таксама іх бацькамі, якім давядзецца вырашаць пытанне з дахам над галавой для любімага дзіцяці (месцы ў інтэрнатах, на жаль, пакуль ёсць не для ўсіх). Прадчуваючы наплыў іншагародніх і разгубленых, ашуканцы не дрэмлюць. На інтэрнэт-пляцоўках раз-пораз з’яўляюцца абвесткі пра арэнду кватэры: сімпатычнай, зручна размешчанай і, самае галоўнае, недарагой. На прывабную прапанову натыкнулася мінчанка Яна.

Переписка минчанки с мошенниками. Июль 2024 года. Скриншот: onliner.by
Перапіска мінчанкі з ашуканцамі. Ліпень 2024 года

— За аднапакаёўку на праспекце Пушкіна «ўладальнікі» прасілі ўсяго 175 даляраў па курсе. Гэта пры тым, што кватэра з добрым рамонтам і каля метро. За такія цяпер хочуць ад 260 даляраў. Паколькі цана неадэкватная рынку, я вырашыла праверыць, ашуканцы гэта ці не, і вось што выйшла, — расказала дзяўчына, якая паспела заскрыніць перапіску. — Самае галоўнае: нумар тэлефона беларускі, картка беларуская, пашпарт беларускі. Усё гэта выклікае давер. Шкада нашых людзей. Можна толькі ўявіць, колькі людзей паспела перавесці ім грошы. Бо цяпер уступная кампанія скончылася, і сем'і з іншых гарадоў сапраўды шукаюць жыллё. Заўтра пайду пісаць заяву ў міліцыю!

Переписка минчанки с мошенниками. Июль 2024 года. Скриншот: onliner.by
Перапіска мінчанкі з ашуканцамі. Ліпень 2024 года

Уважлівасць да дэталяў і недаверлівасць дзяўчыны раз’юшылі аферыстаў. З дыялогу яны самаўхіліліся. І зрабілі гэта досыць нервова.

Переписка минчанки с мошенниками. Июль 2024 года. Скриншот: onliner.by
Перапіска мінчанкі з ашуканцамі. Ліпень 2024 года

Апетыты ашуканцаў сталі сціплейшымі: раней у якасці перадаплаты за права жыць у кватэры, якую ніхто ў вочы не бачыў, прасілі ў раёне 250 рублёў. А тут — зніжка.

Переписка минчанки с мошенниками. Июль 2024 года. Скриншот: onliner.by
Перапіска мінчанкі з ашуканцамі. Ліпень 2024 года

Нагадаем, што пераводзіць грошы за метры, якія вы не ацанілі асабіста, не варта. І верыць фатаграфіям дакументаў (паказаць гатовыя нават тэхпашпарт і пасведчанне рэгістрацыі) таксама нельга: сучасныя праграмы дазваляюць так «нафаташопіць», што не падкапаешся. Толькі асабістая сустрэча, праверка дакументаў, заключэнне дамовы — і тады ўжо перадача грошай.