Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


Былы амбасадар Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка 23 чэрвеня «загінуў пры няясных і вельмі трывожных абставінах», заявіла 5 ліпеня на паседжанні пастаяннай рады Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе часовая павераная ў справах ЗША пры АБСЕ Катрын Брукер. На яе выказванне звярнуў увагу «Позірк».

Былы амбасадар Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка. Фота: facebook.com/belarusmfa

Брукер працавала з Сідарэнкам у Вене ў пачатку 2000-х гадоў падчас яго першай камандзіроўкі ў складзе беларускай пастаяннай дэлегацыі пры АБСЕ. Яна ахарактарызавала яго як «надзвычай яркага, добрага чалавека, таленавітага лінгвіста і вельмі адданага і эфектыўнага прадстаўніка сваёй краіны — тады таксама ў складаных абставінах».

«Як многія ў гэтай зале чулі, Дзяніс памёр, як мяркуецца, у выніку самагубства, пасля інтэнсіўнага допыту і праверкі на дэтэктары хлусні, праведзенай беларускім КДБ па яго вяртанні ў Мінск пасля васьмігадовага знаходжання ў Берліне ў якасці амбасадара ў Германіі. Паводле пэўных звестак, на яго целе знайшлі сляды катаванняў», — заявіла Брукер.

«Магчыма, мы ніколі не даведаемся сапраўдных абставінаў смерці Дзяніса, але адно можна сказаць напэўна: Дзяніса Сідарэнку забралі ў нас занадта рана», — дадала яна, прапанаваўшы калегам «знайсці прыдатны спосаб» ушанаваць памяць пра яго.

Нагадаем, пра смерць былога амбасадара Беларусі ў Германіі 48-гадовага Дзяніса Сідарэнкі стала вядома 26 чэрвеня, у дзень пахавання дыпламата. Пасаду ён займаў восем гадоў, Аляксандр Лукашэнка звольніў яго ў сакавіку гэтага года. Міністэрства замежных справаў паведаміла пра смерць свайго супрацоўніка толькі пасля таго, як пра гэта расказалі незалежныя СМІ.

Афіцыйна прычына смерці Сідарэнкі не агучаная, як мяркуецца, ён мог памерці ад сардэчнага прыступу.

Былы амбасадар Беларусі ў Францыі, а цяпер намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка расказаў «Люстэрку», што, паводле яго інфармацыі, пасля адстаўкі Сідарэнкі з пасады амбасадара ў Германіі ў таго пачаліся праблемы з наступным працаўладкаваннем у Беларусі. Імаверна, ён не змог прайсці паліграф, з дапамогай якога беларускія спецслужбы ацэньваюць лаяльнасць рэжыму. Латушка лічыць, што яго калега проста не вытрымаў моцнага стрэсу.

У сваю чаргу, «Наша Ніва» агучыла версію, што Сідарэнка мог скончыць жыццё самагубствам.

Чытайце таксама