Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


У базе зваротаў КДБ, якую выклалі ў сеціва «Кіберпартызаны», «Люстэрка» знайшло тры лісты, іх напісаў доктар-беларус. Ён жыве ў Партугаліі і мае грамадзянства гэтай краіны. Цягам некалькіх гадоў медык настойліва прапаноўваў спецслужбе «добраахвотнае супрацоўніцтва». Расказваем падрабязнасці.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com

«Гатовы аказаць усялякае ўзаемадзеянне бязвыплатна»

Першы ліст у КДБ Алег даслаў у сакавіку 2016 года. Ён азагалоўлены «Прапанова пра добраахвотнае супрацоўніцтва».

«Я, [далей ідуць прозвішча, імя, імя па бацьку і дата нараджэння], ураджэнец Беларусі, які пастаянна пражывае ў Партугаліі і мае падвойнае грамадзянства (Беларусі і Партугаліі), маю вышэйшую медыцынскую адукацыю, жанаты, трое дзяцей. Прапаную добраахвотнае супрацоўніцтва», — напісаў ён.

Другі ліст датаваны снежнем 2019 года. «Я, вышэй заяўлены, знаходзячыся на пастаянным пражыванні ў Партугаліі (Азорскія астравы), маючы падвойнае грамадзянства, гатовы на супрацоўніцтва пры ўзнікненні неабходнасці», — паведаміў медык.

Трэці ліст на сайт КДБ ён адправіў у лістападзе 2021 года: «Я, што ніжэй падаў дакументы і прадставіўся, гатовы аказаць, пры неабходнасці, усялякае ўзаемадзеянне ў межах маіх магчымасцяў, бязвыплатна».

Да лістоў прыкладаліся партугальскія адрасы пражывання доктара і нумары яго тэлефонаў.

Працаваў у вайсковым шпіталі ў Анголе і рэпосціў Маргарыту Сіманьян

«Зеркало» знайшло старонку Алега ў LinkedIn. Тамсама размешчанае рэзюмэ са спісам месцаў яго навучання і працы. З яго вынікае, што доктар скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2001 годзе. Потым працаваў у сталіцы: у 9-й гарадской клінічнай бальніцы і «Мінскай кардыялагічнай клініцы» (магчыма, маецца на ўвазе РНПЦ «Кардыялогія»).

Потым жыў у Анголе і працаваў у вайсковым шпіталі ўзброеных сіл. Пасля чаго вярнуўся ў Мінск і ўладкаваўся ў Інстытут фізіялогіі Акадэміі навук.

Мяркуючы з рэзюмэ беларуса, у Партугалію мужчына перабраўся, хутчэй за ўсё, у перыяд з 2008 да 2010 года. Ён піша, што працаваў доктарам на розных прадпрыемствах. У яго абавязкі ўваходзіў «нагляд за гігіенай, бяспекай працы і здароўем работнікаў». Таксама на пару гадоў ён зноў з’ездзіў у Анголу, адпрацаваў там у адным з медцэнтраў Луанды.

У Партугаліі Алег скончыў інтэрнатуру і аспірантуру. Апошняе названае ў рэзюмэ месца працы (з 2017 года) — сямейны доктар-стажор у медцэнтры на партугальскім востраве Сан-Мігель (уваходзіць у архіпелаг Азорскіх астравоў).

У сацсетцы X (былы Twiiter) Алег актыўнічаў да 2021 года. Там ён рэкламаваў цэнтр аднаўлення здароўя для залежных людзей на Азорскіх астравах. Магчыма, гэта яшчэ адно месца яго працы — цяпер сайт цэнтра не адкрываецца.

Падчас пандэміі медык актыўна рэпосціў паведамленні пра бяспеку і эфектыўнасць расійскай вакцыны Sputnik V. Акрамя таго, у стужцы Алега да 2018 года можна знайсці мноства рэпостаў твітаў прапагандысткі Маргарыты Сіманьян і спасылак на расійскія дзяржаўныя медыя (напрыклад, РІА «Новости»).

«Люстэрка» спрабавала атрымаць каментар у медыка, які так актыўна прапаноўваў беларускаму КДБ свае паслугі. Мы хацелі даведацца, навошта яму гэта трэба і ці пагадзіўся Камітэт дзяржбяспекі. Але на званкі і ліст журналіста ён не адказаў.

Чытайце таксама