Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Пасля тэракту ў Расіі, у падмаскоўным «Крокус Сіці Холе», беларускіх сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматамі, павялічылі шчыльнасць нарадаў міліцыі і ўзмацнілі іх байцамі АМАПа. А пасля адправілі на «аб'екты, якія патрабуюць павышанай увагі». Але спіса не агучылі. У панядзелак, 25 сакавіка, чытачка «Люстэрка» заўважыла людзей са зброяй і ў камуфляжы на чыгуначным вакзале ў Мінску. Паспрабавалі даведацца падрабязнасці.

Железнодорожный вокзал в Минске. Фото: "Белстройцентрхолдинг", bsc.by
Чыгуначны вакзал у Мінску. Фота: «Белбудцэнтрхолдынг», bsc.by

Чытачка «Люстэрка» ўбачыла на вакзале ў Мінску людзей у камуфляжы з крапавымі берэтамі. Яна кажа, што на іх, а таксама на шараговых супрацоўніках міліцыі, якія дзяжураць на вакзале, былі бронекамізэлькі. Акрамя таго, сілавікі былі ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава. Пры жанчыне яны спынілі некалькіх мінакоў з вялікімі торбамі, якія проста ішлі вакзалам.

З пытаннем пра тое, чаму ў будынку дзяжураць сілавікі з аўтаматамі і колькі гэта будзе працягвацца, нашая журналістка як звычайная грамадзянка патэлефанавала дзяжурнай памочніцы начальніка вакзала.

— Цяпер сваячка была на вакзале і расказала, што там ходзяць амапаўцы з аўтаматамі. Яна перапалохалася, пытае, у чым рэч. Скажыце, а што здарылася?

— У ноч на 22 [сакавіка] быў тэракт.

— Дык гэта ж у Расіі, у Маскве.

— Ну і што? У нас баявая гатоўнасць, павышаная ўвага. На ўсіх чыгуначных станцыях, вакзалах, гандлёвых цэнтрах. Як і ў Расіі.

Колькі гэта будзе доўжыцца і чаму сілавікі дзяжураць у Беларусі, калі ўсіх тэрарыстаў затрымалі, суразмоўніца расказаць не змагла. Яна параіла звярнуцца ў «нашую дзяжурную частку», відавочна, маючы на ўвазе Мінскі аддзел унутраных справаў на транспарце. Там на пытанне пра ўзброеных людзей адказалі практычна аднаскладова:

— Звычайныя спецслужбы, перажываць не варта.

— Скажыце, а колькі гэта будзе доўжыцца?

— Такой інфармацыі не можам даць.

— А там наогул бяспечна? Яны што, могуць пачаць страляць? А то ў мяне сваячка перапалохалася, не ведае, ці можна з дому выходзіць, раз такое…

— Усё нармальна, усё спакойна.

— Дык чаму тады ходзяць амапаўцы з аўтаматамі, калі ўсё ў парадку? І торбы правяраюць. Калі цябе спыніць чалавек са зброяй, не тое каб пасля гэтага будзеш адчуваць сябе спакойна.

— Такая праца з гэтай нагоды.

— Атрымліваецца, цяпер усё спакойна, але сілавікі проста са зброяй?

— Так.

Нагадаем, увечары 22 сакавіка невядомыя мужчыны, узброеныя аўтаматамі, уварваліся ў будынак буйнога канцэртна-выставачнага комплексу «Крокус Сіці Хол» у падмаскоўным Краснагорску (фактычна ўскраіна Масквы) перад пачаткам канцэрту гурта «Пікнік». Нападнікі пачалі страляць яшчэ ля ўвахода, потым вялі стральбу па наведніках унутры — як у фае, так і ў канцэртнай зале. Таксама яны ўчынілі падпалы — у комплексе пачаўся маштабны пажар, зала цалкам згарэла, у ёй абрынуўся дах.

Раніцай 23 сакавіка ў СК і ФСБ Расіі заявілі пра затрыманне ў Бранскай вобласці ўсіх падазраваных у здзяйсненні тэракту. Усяго ў межах расследавання, паведамляла ФСБ, затрымалі 11 чалавек.

Чытайце таксама