Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу за адмаўленне генацыду беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны. Пра гэта СК паведаміў на сваім сайце.

Жанчына з дзецьмі глядзіць на свой спалены дом. Фота: архіў TUT.BY

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 54-гадовага мінчука — адміністратара групы ў «Аднакласніках». СК сцвярджае, што з лістапада 2021 года мужчына размяшчаў там пасты на гістарычную тэматыку і нібыта раказваў падпісчыкам, што «зверствы, учыненыя на тэрыторыі Беларусі, памылкова прыпісаныя нацысцкім акупантам. Ён сцвярджаў, што сусветна вядомая „Хатынь“ пацярпела ад рук партызан».

У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа за адмаўленне генацыду беларускага народа (ч.1 арт. 130−2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Таксама гэтага чалавека абвінавацілі па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 (Абраза прэзідэнта РБ); ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый). Мяркуючы з гэтых абвінавачанняў, адміністратар групы ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года.

Як пазней удакладніла «Медыязона», паведамленне, на якое спасылаюцца сілавікі, было апублікаванае ў сакавіку 2023 года ў групе «Вместе мы — Беларусь», на якую падпісаныя 3,5 тысячы чалавек. Аўтар паста — 54-гадовы Андрэй Савіцкі. Апошні раз у сацыяльнай сетцы ён быў 15 лютага.

У тэлеграм-канале УУС Мінгарвыканкама сцвярджаецца, што сілавікі «ўпершыню прыцягваюць да адказнасці за адмаўленне генацыду». Крымінальныя справы за гэтае адмаўленне былі і раней. Напрыклад, у студзені 2024 года яе завялі ў дачыненні да журналіста «Радыё Свабода». Магчыма, гаворка ідзе пра першае затрыманне па гэтым артыкуле.