Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  3. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  4. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


Відэа «Выбары-дурыбары» з 2010 года можна лічыць класікай. Ролік нарабіў шмат шуму не толькі ў Беларусі. «Наша Ніва» адшукала некаторых герояў скандальнага відэа і высветліла, што з імі цяпер.

У 2010 годзе ролік патрапіў у інтэрнэт абсалютна выпадкова. Яго выклала на сваю асабістую старонку ва «Укантакце» дзяўчына з БРСМ, якая і зняла відэа. Але, як гэта бывае, раптоўна яно завірусілася.

Забягаючы наперад скажам, што ў аператаркі жыццё склалася не самым паспяховым чынам: яна ў выніку з’ехала ў невялікі горад і стала працаваць у бібліятэцы.

Шмат на якіх пляцоўках (у тым ліку і замежных) ролік у выніку быў выдалены. Але ж дзе-нідзе ў інтэрнэце можна адшукаць старыя абмеркаванні. Нехта нават шкадаваў маладых людзей, якія трапілі ў кадр, але атрымаў адказ ад больш жорсткіх каментатараў: «Лепш сябе пашкадуй, бо гэтыя людзі калі-небудзь (спадзяюся, не хутка) будуць на кіруючых пасадах». У некаторай ступені выказванне атрымалася прарочым.

Вольга Шыбко

Вольга Шыбко. Фота з Facebook
Вольга Шыбко. Фота з Facebook

Першая дзяўчына на відэа, якая пытаецца: «Ты ідзеш на выбары?» — гэта Вольга Шыбко. На той момант яна была першай сакратаркай Першамайскага раённага камітэта БРСМ. Дзяўчына некалькі разоў перамагала ў конкурсах прыгажосці, але ж хто пра гэта цяпер згадае? А вось выбары-дурыбары — неўміручая класіка.

Пасля БРСМ Вольга працавала кіраўніцай аддзела ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце, а таксама прэс-сакратаркай у Міністэрстве юстыцыі.

Цяпер жанчына працуе менеджаркай па сувязях з грамадскасцю і СМІ ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных.

Аляксандр Кіслюк

Аляксандр Кіслюк. Фота з Facebook
Аляксандр Кіслюк. Фота з Facebook

Хлопец, які на пытанне «Што такое выбары?» адказвае: «Выбары-турыбары-барабары-мурыбары», — гэта Аляксандр Кіслюк. Яго жыццё склалася няблага. Мужчына працуе ў сталіцы дырэктарам гарадской аварыйнай службы. Летась Аляксандр радасна расказваў агенцтву «Мінск-Навіны», што прадпрыемства знаходзіцца на самаакупнасці.

Мяркуючы па інстаграме Аляксандра, яму вельмі падабаецца адпачываць на Нарачы.

Наталля Колас

Наталля Колас. Фота з Instagram
Наталля Колас. Фота з Instagram

Як і шмат хто з іншых удзельнікаў відэа, Наталля ў той час працавала ў Першамайскім раённым камітэце БРСМ. Праўда, тады яшчэ мела дзявочае прозвішча Валько.

Цяпер жанчына называе сябе івэнт-прадзюсаркай. Яна працуе ў івэнт-агенцтве «Ружовая зебра». Наталля займалася арганізацыяй такіх мерапрыемстваў, як, напрыклад, велафестываль «Першы ровар», музычны фестываль «Пружаны фэст», рабіла ўрачыстае адкрыццё крамы «Да дому» (пазіцыянавалася як беларускі аналаг Zara Home). Таксама жанчына ўдзельнічала ў падрыхтоўцы беларускага вакальнага шоу «Фактар бай» — у тым ліку займалася віншаваннямі расійскай спявачкі Вольгі Бузавай, якая сёлета сустрэла дзень народзінаў на беларускай сцэне.

Якія наступствы былі ў публікацыі роліка, распавёў адзін з тых, хто назіраў за развіццём гэтай гісторыі.

— Быў вялікі скандал. На Бузоўскага, які быў у той час першым сакратаром БРСМ, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў крычаў: «Сам ты дурыбары!» А з кіраўніцтвам Мінскага гарадскога камітэта БРСМ разбіраўся намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў. Але напярэдадні выбараў звальняць нікога не сталі.

А вось пасля выбараў, расказаў суразмоўца, кадравыя змены ў БРСМ былі вялікія. За публікацыю роліка з дурыбарамі страціла сваю пасаду першая сакратарка Мінскага гаркама БРСМ Алена Хадыка. У тым жа 2010 годзе жанчына паспела праславіцца да «дурыбараў» — яна прывяла бээрсээмаўцаў пікетаваць рэдакцыю «Народнай Волі». Аднак гэты факт не выратаваў яе ў выніку ад выгнання з БРСМ. Хадыку панізілі і адправілі на пасаду начальніцы аддзела ідэалагічнай працы адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

Здаецца, з цягам часу жанчына змагла вярнуць страчаны давер. Яе зрабілі намесніцай галоўнага рэдактара газеты «7 дней», гэта праект БелТА.

Цяпер Алена Хадыка — начальніца аддзела развіцця выдавецкага дома «Беларусь сегодня».