Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Больш за 200 чалавек зазналі пераслед падчас масавай аблавы сілавікоў на сваякоў палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сотрудники силовых структур задерживают участников «Марша народовластия», Минск, 8 ноября 2020 года. Фото: TUT.BY
Супрацоўнікі сілавых структур затрымліваюць удзельнікаў «Маршу нарадаўладдзя», Мінск, 8 лістапада 2020 года. Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Пасля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі пад падпіску пра неразгалошванне. Аднак не ўсе з іх былі вызваленыя — у дачыненні да некаторых распачалі крымінальныя справы па арт. 361−1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і арт. 361−4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Некаторых асудзілі па адміністрацыйных артыкулах.

Нагадаем, масавы рэйд па былых палітычных зняволеных і сваяках цяперашніх пачаўся 23 студзеня. Людзей дапытвалі і затрымлівалі.

Сілавікоў цікавілі тыя, хто атрымаў прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Звесткі пра атрымальнікаў такой дапамогі яны ўзялі з сэрвісу «Е-дастаўка», які належыць «Еўраопту». Аднак затрымлівалі не толькі тых, каму дапамагла INeedHelpBY.