Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Як мінімум 100 чалавек падвергліся масавым рэйдам КДБ. Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак расказваў «Люстэрку», што сілавікоў цікавілі тыя, хто атрымаў прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. А звесткі яны ўзялі з сэрвісу e-dostavka, які належыць «Еўраопту». Аднак затрымлівалі не толькі тых, каму дапамог INeedHelpBY, расказаў «Люстэрку» адзін з актывістаў Асацыяцыі палітвязняў Беларусі.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Сілавікі атрымалі доступ да спісу ўдзельнікаў чата і проста пайшлі па ўсіх кантактах»

Нашая крыніца з Асацыяцыі палітвязняў Беларусі (АПБ) на ўмовах ананімнасці расказала, што 23 студзеня сілавікі таксама затрымалі ўдзельнікаў тэлеграм-чата сваякоў і былых палітвязняў. Паводле інфармацыі крыніцы, доступ да чата сілавікі атрымалі каля двух тыдняў таму пасля затрымання адной з удзельніц.

Механіка працы чата была наступнай. Людзі, якія хацелі дапамагчы, пакідалі абвесткі са сваімі кантактамі, пасля чаго з імі ў прыватным парадку звязваліся сем'і палітвязняў альбо экс-палітвязні.

— Праз гэты чат выяўляліся патрэбы сем’яў палітвязняў і іх саміх, такім чынам вывучаліся і задавальняліся запыты пра дапамогу, — кажа актывіст АПБ. — Сілавікі атрымалі доступ да спіса ўдзельнікаў чата і проста пайшлі па ўсіх кантактах, якія знаходзяцца ў Беларусі.

Наш суразмоўца адзначае, што ўсе ўдзельнікі чата былі верыфікаваныя. Але многія з іх не мелі дастатковага ўзроўню тэхнічнай пісьменнасці, каб выканаць неабходныя меры лічбавай бяспекі.

— Рэпрэсіі закранулі ўсе слаі грамадства, вельмі шмат сямейнікаў палітычных зняволеных — гэта пажылыя людзі, якія жывуць у вёсках, у іх няма ведаў пра сучасныя тэхналогіі і спосабы захавання лічбавай гігіены, — кажа актывіст. — У чаце былі інструкцыі па бяспецы, складзеныя спецыялістамі. Але, на жаль, не ўсе могуць зразумець нават пакрокавыя тлумачэнні. Побач з пажылымі бацькамі палітвязняў няма нікога, хто мог бы ім дапамагчы ачысціць гісторыю чата і прыняць іншыя меры бяспекі.

Выпадковая выбарка сем’яў палітычных зняволеных

Але ёсць сярод затрыманых і тыя, хто не быў у чаце і не карыстаўся дапамогай ініцыятывы INeedHelpBY.

— Учора затрыманы муж адной з палітычных зняволеных, які не карыстаўся дапамогай ніякіх ініцыятываў, не быў у чатах, групах, не вёў перапіскі ні з кім з тых, каго рэжым лічыць «экстрэмістамі», — тлумачыць актывіст АПБ. — Больш за тое, у гэтага чалавека быў зусім свежы акаўнт у Telegram, наогул нідзе не засвечаны. Але да яго таксама прыйшлі сілавікі.

З гэтага наш суразмоўца робіць выснову, што мэтамі аблаваў былі выпадковым чынам абраныя сваякі палітычных зняволеных. Атрымаць інфармацыю пра іх сілавікам нескладана — усе звесткі ёсць у іх базах.

— Сілавікі разумеюць, што, прыйшоўшы да членаў сям'і палітвязня, яны могуць знайсці ў мабільных прыладах або камп’ютарах інфармацыю, якую яны лічаць кампраметавальнай, — сказаў наш суразмоўца. — Учора мы зразумелі, што кампраметацыяй цяпер лічыцца нават атрыманне прадуктаў харчавання ад неабыякавых людзей.

Чытайце таксама