Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У Беларусі хочуць адрэдагаваць Кодэкс аб адукацыі. Чыноўнікі плануюць у тым ліку ўвесці змены па пераразмеркаванні, а таксама адкарэктаваць тэрміны навучання вучняў дзясятых класаў. Пра гэта стала вядома з абгрунтаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, у якіх гаворыцца пра неабходнасць падрыхтаваць законапраект.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Што збіраюцца адкарэктаваць для школьнікаў

Улады хочуць, каб навучальныя заняткі ў дзясятых класах праходзілі з 1 верасня да 25 траўня. «Гэта дазволіць навучальна-палявыя зборы праводзіць да пачатку летніх канікул», — лічаць чыноўнікі. Для гэтага хочуць унесці адпаведныя змены ў артыкул 150 «Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі». Цяпер у гэтым дакуменце прапісана, што навучальны год доўжыцца да 31 траўня.

Што могуць змяніць у пераразмеркаванні

Чыноўнікі сярод іншага хочуць пашырыць спіс напрамкаў адукацыі, па якіх падчас размеркавання трэба атрымаць узгадненне вышэйшай арганізацыі (або мясцовага выканаўчага і распарадчага органа). Гэта датычыць таксама перанакіравання на працу. «Аналагічнае ўзгадненне пераразмеркавання, перанакіравання на працу будзе прадугледжанае для ўсіх іншых выпускнікоў, маладых спецыялістаў, размеркаваных, накіраваных на працу ў сельскія населеныя пункты», — удакладняецца ў абгрунтаванні Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Ураду хочуць даць паўнамоцтвы на тое, каб вызначаць іншыя выпадкі пераразмеркавання, перанакіравання на працу, вызвалення ад працы і ад кампенсацыі сродкаў у бюджэт. Пра якія сітуацыі канкрэтна можа ісці гаворка, не ўдакладняецца.

Змяненне для прадпрымальнікаў

Таксама ўлады хочуць выключыць індывідуальных прадпрымальнікаў з ліку «суб'ектаў адукацыйных адносін з раздзелаў дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Кодэкса Беларусі аб адукацыі». Відавочна, у выпадку прыняцця гэтай прапановы ІП не змогуць аказваць паслугі па дашкольнай і спецыяльнай адукацыі. «Практыка прымянення заканадаўства пра ліцэнзаванне паказала, што ні адзін індывідуальны прадпрымальнік Беларусі не змог забяспечыць выкананне даліцэнзійных і ліцэнзійных патрабаванняў да адпаведных адукацыйных праграм», — гаворыцца ў абгрунтаванні.

Магчымае новаўвядзенне па білетах на экскурсіі

Таксама прадугледжваецца ўвядзенне механізму фінансавання набыцця для навучэнцаў білетаў на экскурсіі і іншыя мерапрыемствы за кошт сродкаў бюджэту. Падрабязнасці гэтай ініцыятывы не паведамляюцца.

Чытайце таксама