Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


Учора гродзенскага праваслаўнага святара Андрэя Ноздрына асудзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падставай для гэтага стала падпіска на Руслана Кулевіча, журналіста з Гродна. Яго асабістыя старонкі ў сацсетках — «экстрэмісцкія матэрыялы». Журналіст распавёў «Наша Ніве» пра выпадкі пераследу падпісчыкаў.

Руслан Кулевіч. Фота з сацсетак
Руслан Кулевіч. Фота з сацсетак

Журналіст кажа, што пра арышт святара даведаўся раней, чым навіна трапіла ў СМІ. І гэта выпадак не адзіны, калі чалавек пацярпеў за падпіскі на асабістую старонку Кулевіча ў інстаграме.

— Тыдзень таму мне напісалі, што ў Гродне за падпіску на мой інстаграм затрымалі дзвюх дзяўчат. У пастарунак на вуліцы Гая іх прывезлі ў кайданках. Кожнай далі штаф амаль па тысячы рублёў, — кажа журналіст.

Апроч гэтых выпадкаў, па словах Кулевіча, цягам апошніх двух месяцаў яму распавялі некалькі гісторый, што людзі мелі праблемы на мяжы, калі падчас паглыбленых праверак тэлефонаў знаходзілі падпіску на яго.

— Людзі распавядалі, што ў іх пыталі нешта накшталт: «Вы ж ведаеце, што ён экстрэміст, навошта на яго падпісаныя?» Але тыя людзі нават і не ведалі пра мой экстрэмісцкі статус. Такіх хапае, я часам сам выдаляю каментары пад допісамі, калі ведаю, што чалавек у Беларусі. Таму я вырашыў ужо чарговы раз звярнуцца да падпісчыкаў, каб нагадаць ім, што калі яны жывуць у Беларусі ці проста бываюць там, то ім лепей ад мяне адпісацца. Я паважаю і цаню сваю аўдыторыю, на якую працаваў больш за 10 гадоў, але, на жаль, вымушаны прасіць іх не лайкаць мае допісы і не пісаць каментары. Гэта трэба для іх жа бяспекі, — кажа Кулевіч.