Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
Читать по-русски


Залічэнне абітурыентаў, якія ў гэтым навучальным годзе вырашылі паступаць у ВНУ па мэтавым накіраванні, прайшло 16 чэрвеня. Аднак не ўсе ўніверсітэты набралі патрэбную колькасць першакурснікаў, таму абвясцілі дадатковы набор. На вольныя месцы гатовыя прыняць ахвотных нават без экзаменаў.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. На фота ўступная кампанія ў БДУ ў чэрвені 2018-га. Фота: TUT.BY

Сярод ВНУ, якія абвясцілі дадатковы набор для мэтавікоў на спрошчаных умовах, Беларуская сельгасакадэмія ў Горках, Гродзенскі аграрны ўніверсітэт, Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Дадатковы збор праходзіць з 17 па 27 ліпеня.

Так, на сайце БДСГА сказана, што стаць першакурснікамі хлопцы і дзяўчаты змогуць без здачы ўступных экзаменаў або без падавання сертыфікатаў. Пры гэтым студэнтам абяцаюць штомесячную гарантаваную даплату ад арганізацыі, куды пасля выпуску чалавек паедзе на адпрацоўку.

У Гродзенскім аграрным універсітэце мэтавікоў без экзаменаў чакаюць на пяці спецыяльнасцях:

  • вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання;
  • вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання;
  • аграбізнес;
  • абарона раслін і каранцін;
  • ветэрынарная медыцына.

— Для заключэння мэтавых дамоваў і кансультацый па далейшым працаўладкаванні абітурыентаў ва ўніверсітэце працуюць спецыялісты кадравых службаў камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, — сказана на сайце ўніверсітэта.

Без уступных экзаменаў гатовыя прыняць абітурыентаў-мэтавікоў і ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Тут для будучых першакурснікаў агучанае толькі адно патрабаванне — наяўнасць характарыстыкі і рэкамендацый.

Абвешчаны дадатковы набор для мэтавікоў і ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце. Абітурыентаў чакаюць на пяці спецыяльнасцях:

  • тэхнічнае забяспечанне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі;
  • тэхнічнае забяспечанне захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі;
  • ахова працы на вытворчасці;
  • тэхнічны сэрвіс у АПК;
  • энергетычнае забяспечанне сельскай гаспадаркі.

Аднак пра тое, ці давядзецца ім здаваць нейкі экзамен, на сайце ўніверсітэта нічога не сказана.

Нагадаем, абітурыенты, якія сёлета паступалі па мэтавым накіраванні, ва ўніверсітэтах здавалі ўнутраны ўступны экзамен па першым профільным прадмеце. Ён праходзіў у вуснай або пісьмовай форме. Залічваліся студэнты на аснове сумы сярэдняга бала атэстата і бала, атрыманага на ўнутраным экзамене.

Практыка таго, што падчас дадатковага набору некаторыя ВНУ прымалі абітурыентаў на вакантныя месцы без ЦТ і экзаменаў, выкарыстоўвалася і ў 2022-м. Тады такіх мэтавікоў чакалі ўсё ў тых жа Беларускай сельгасакадэміі ў Горках, Гродзенскім аграрным універсітэце, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Чытайце таксама