Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У расійскіх праваенных тэлеграм-каналах апублікавалі відэа з Яўгенам Прыгожыным. У ім уладальнік ПВК вітае наймітаў з «прыездам на беларускую зямлю» і каментуе вайну ва Украіне.

Як паведамляецца, відэа знятае падчас перадачы сцяга ПВК Вагнера з базы ў расійскім пасёлку Молькіна ў беларускі лагер вагнераўцаў. Усё адбываецца познім вечарам, але голас Прыгожына лёгка пазнаць. Кіраўнік ПВК вітае наймітаў з прыездам на беларускую зямлю, кажа, што яны годна ваявалі ва Украіне, «але цяпер тое, што адбываецца на фронце, — гэта ганьба, у якой нам не трэба ўдзельнічаць і (трэба) дачакацца таго моманту, калі мы зможам праявіць сябе па поўнай праграме».

— Прынятае рашэнне, што мы будзем знаходзіцца ў Беларусі нейкі час. За гэты час, я ўпэўнены, мы зробім беларускую армію другой арміяй у свеце, а калі трэба, заступімся за іх, калі гэта спатрэбіцца, — кажа Прыгожын.

Ён заяўляе, што ў Беларусі вагнераўцаў сустрэлі як герояў («Мясцовыя дзяўчаты ў крамах юрліва шушукаюцца, што вагнеры прыехалі») і просіць сваіх байцоў паводзіць сябе акуратна, «каб нікога не пакрыўдзіць».

— Далей рыхтуемся, павышаем свой узровень і ў новы шлях — у Афрыку.

Прыгожын таксама кажа, што ПВК вернецца на вайну ва Украіну, калі будзе ўпэўненая ў тым, што «нас не прымусяць зганьбіць сябе і наш досвед».

Паводле яго, старэйшым у Беларусі будзе Сяргей з пазыўным Піянер. (Паводле інфармацыі, якую можна знайсці ў інтэрнэце, «Піянер» удзельнічаў у баявых дзеяннях у Сірыі, Цэнтральнай Афрыцы, Судане, Малі, фактычна курыраваў ПВК Вагнера ў Лівіі.)

Потым Прыгожын перадае слова «камандзіру, таму, хто даў нам імя вагнеры» — Дзмітрыю Уткіну. Той дзякуе прысутным за працу, «дзякуючы якой імя ПВК Вагнера прагрымела на ўвесь свет», і кажа, што «гэта не канец, а толькі пачатак самай вялікай працы ў свеце, якая будзе праведзеная вельмі хутка».

Паводле ацэнкі маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн», за апошнія дні ў Беларусь прыбыло ўжо як мінімум шэсць калон ПВК Вагнера і 2000 байцоў групоўкі. Бізнес-джэт Яўгена Прыгожына некалькі разоў прылятаў у нашую краіну. Апошні раз — 18 ліпеня і прабыў крыху больш за трынаццаць гадзін.

Чытайце таксама