Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Апошнім часам на беларускай мяжы ўсё старанней правяраюць людзей, якія заязджаюць у краіну. У чалавека могуць папрасіць паказаць тэлефон, адсканаваць замежны від на жыхарства. Некаторых затрымліваюць проста на мяжы. А ёсць і тыя, каго не пускаюць у краіну. Пра гэта «Люстэрку» расказаў прэс-сакратар BYPOL Аляксандр Кабанаў.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

— Вядома як мінімум пра 20 такіх выпадкаў. Шмат сітуацый, калі чалавеку і прад’явіць няма чаго, але нейкія да яго асобы падазрэнні ўзнікаюць, і прымаецца рашэнне не пускаць яго ў Беларусь. Прычын не тлумачаць, — кажа Аляксандр Кабанаў, але канкрэтных прыкладаў з датамі і пунктамі пропуску не прыводзіць. — Уся інфармацыя прыходзіць нам у чат-боты, калі, напрыклад, хтосьці на мяжы назірае, як чалавека абшукваюць, адводзяць кудысьці, а неўзабаве яго машыну разварочваюць. Ёсць і тыя, хто сам нам пісаў, што праверылі пашпарт, глядзелі нейкую базу звестак, а пасля апытання не пусцілі ў краіну.

Прычынай масавых праверак, затрыманняў і адмовы ва ўездзе прэс-сакратар называе спробу памежнікаў і сілавікоў не дапусціць пранікнення ў Беларусь дыверсантаў, як гэта было ў Белгародскай вобласці. Кабанаў адзначае, што сістэмы ў гэтых дзеянняў няма — праверкі праводзяць «рандомна».

— Ідзе папярэдняя падрыхтоўка да магчымага канфлікту на мяжы з Украінай. Цяпер памянялі начальніка Дзяржпамежкамітэта. Гэта звязана з тым, як развіваюцца падзеі ва Украіне і што адбываецца ў Белгародскай вобласці. Сілавікі спрабуюць рыхтавацца да таго ж сцэнара, што на тэрыторыю Беларусі могуць заходзіць або ДРГ, або іншыя асобы, — адзначае ён. — Таму запусцілі грабень: правяраюць тэлефоны, вывучаюць, якія кантакты ў чалавека ёсць, што ён глядзіць. Правяраюць па сваіх спісах «экстрэмістаў» сярод тых, хто заязджае і выязджае. Усё адбываецца рандомна, таму што нашыя спецслужбы да такой працы не вельмі прывыклі. Раней, напрыклад, як шукалі злачынцаў? Ёсць нейкія прыкметы, хапалі ўсіх запар пад гэтыя прыкметы. Цяпер у іх няма выразнага сцэнара, таму праводзяцца масавыя праверкі.

Між тым Кабанаў дадае, што ёсць выпадкі, калі людзі, якія былі на пратэстах і нават адседзелі суткі, спакойна вярталіся ў Беларусь. Але гэта рэдкасць.

— Ці то яны не трапілі ў нейкія спісы, ці то ёсць нейкія дамоўленасці. Тут таксама няма сістэмы, але звычайна гэта людзі, якія не свецяцца ў палітычных тусоўках, працуюць, напрыклад, будаўнікамі за мяжой, спакойна прыязджаюць у Беларусь і з’язджаюць праз пэўны час. Думаю, гэта да пары. Я ў такіх выпадках раю не дражніць лёс, — кажа прадстаўнік BYPOL.

Танки на позиции. Май 2023 года. Фото: t.me/modmilby
Танкі на пазіцыі. Травень 2023 года. Фота: t.me/modmilby

Перад мяжой, як на ўезд так і на выезд з Беларусі, Кабанаў раіць максімальна правяраць тэлефон і чысціць яго ад інфармацыі, якая можа прыцягнуць увагу людзей у форме:

— Асабліва гэта датычыць рэсурсаў, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі». Трэба прыбраць украінскую тэматыку — каб не сустракаліся дзесьці пасты пра вайну. Таксама на сайце МУС можна зрабіць асабісты кабінет, верыфікавацца ў ім па пашпарце, там ёсць база звестак, з якой можна зразумець, ці знаходзіцеся вы пад следствам, у вышуку, выязны ці не.

Як мы ўжо пісалі, «Кіберпартызаны» таксама раяць карыстацца «партызанскім тэлеграмам», які можна загрузіць на афіцыйным канале аб’яднання. Праграма выглядае як звычайна, але ў ім можна наладжваць фальшывыя код-паролі.

— Пасля іх увядзення выканаецца некалькі функцый, якія вы загадзя выбралі і адзначылі. Напрыклад, выдаленне чатаў і адпіска ад каналаў, адпраўка паведамлення «мяне затрымалі», ачыстка кэшу і медыя. Пры гэтым мы раім не наладжваць праграму так, каб выдалялася наогул усё, — казала ў інтэрв'ю «Люстэрку» афіцыйная прадстаўніца «Кіберпартызан» Юліяна Шаметавец.

Напомним, в последнее время усиленные проверки возобновились на границе Беларуси с Литвой и Польшей. А 5 мая Беларусь ввела пограничный контроль на сухопутной границе с Россией. У въезжающих в страну на автомобилях начали проверять документы и багажники машин.

1 июня глава КГБ Иван Тертель прокомментировал эти усиленные проверки — по его словам, это дополнительные меры по усилению контрразведывательного режима. Они направлены на «своевременное выявление и локализацию деятельности лиц, вынашивающих террористические, экстремистские устремления по отношению к Беларуси».