Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў на прэс-канферэнцыі расказаў, якія парушэнні часцей за ўсё выяўлялі падчас праверкі маршрутак, і анансаваў змены ў ПДР што да пасажырскіх перавозак, піша Tochka.by.

Фатаграфія выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Адным з самых частых парушэнняў у маршрутных таксі Кубракоў назваў іх пераабсталяванне, не прадугледжанае канструкцыяй. У многіх машынах рамяні бяспекі адсутнічалі альбо не прайшлі тэхагляд. У некаторых выпадках у салонах знаходзілася больш пасажыраў, чым было заяўлена.

Кубракоў таксама анансаваў змены ПДР што да перавозкі пасажыраў — яны закрануць маршруткі і іншы грамадскі транспарт.

— Стыль кіравання кіроўцаў маршрутных таксі ў многіх выклікае пэўныя пытанні. Таму мы працуем на прафілактыку, — заявіў ён.

Нагадаем, за апошні час у Беларусі адбылося некалькі буйных аварый з удзелам маршрутак.

20 лютага ў Смалявіцкім раёне сутыкнуліся гружаны пяском МАЗ і маршрутнае таксі. У ДТЗ загінулі 11 чалавек, дзевяць — шпіталізаваныя. Кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што, паводле папярэдніх звестак, хуткасны рэжым кіроўцы не парушалі. У Следчым камітэце паведамілі пра затрыманне кіроўцы МАЗа.

24 лютага ў Магілёўскай вобласці на трасе Бабруйск — Глуск сутыкнуліся маршрутка і трактар. Пацярпелі 12 чалавек, дзевяць чалавек шпіталізавалі, траім аказалі першую дапамогу і апусцілі. Загінулых няма.

У гэты дзень адбылося яшчэ адно ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі. У Лідскім раёне маршрутка ўрэзалася ў адбойнік. Чатыры пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, таму сур’ёзных траўмаў не атрымалі. У ДАІ адзначылі, што гума на ўсіх колах была са зношаным пратэктарам і не адпавядала ПДР.

Пасля гэтага МУС і Мінтранс абвясцілі пра рэйды ў дачыненні да маршрутак. Інспектары ДАІ правяраюць у кіроўцаў допуск да ўдзелу ў дарожным руху або дакументы, якія дазваляюць ажыццяўляць паслугі па перавозцы пасажыраў. Таксама надаюць увагу перавышэнню хуткаснага рэжыму і выяўленню магчымых фактаў пераабсталявання транспартных сродкаў шляхам павелічэння колькасці пасадачных месцаў, якія не прадугледжаныя канструкцыяй аўтамабіля.

Маштабную праверку міжгародніх перавозчыкаў, якія працуюць у рэгулярнай і нерэгулярнай камунікацыі, анансавала і прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.

Разабрацца з падрыхтоўкай кіроўцаў і захаваннем дысцыпліны на дарогах паабяцаў і Лукашэнка.