Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Новае судовае разбіральніцтва над Сяргеем Ціханоўскім, мужам лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай, пачалося 13 лютага. Яно праходзіла ў турме Жодзіна. Асуджанага на 18 гадоў калоніі Сяргея Ціханоўскага абвінавацілі ў злосным непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы. Пра вынікі суда паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Сергей Тихановский. Фото: TUT.BY
Сяргей Ціханоўскі. Фота: TUT.BY

Сяргея Ціханоўскага прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае і асабліва цяжкае злачынства) КК Беларусі.

Ціханоўскаму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў. Па сукупнасці прысудаў яму вызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў 9 месяцаў 5 дзён з адбываннем 2 гадоў 5 месяцаў 18 дзён у турме, а астатняга тэрміну — у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Сваёй віны Сяргей Ціханоўскі не прызнаў.

Прысуд законнай сілы не набыў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Нагадаем, у снежні 2021 года Сяргея Ціханоўскага ўжо прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 191 (Перашкаджанне працы ЦВК), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яму прызначылі 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У ліпені мінулага года Ціханоўскі быў этапаваны ў калонію № 15 у Магілёве.