Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Дэпутаты ў другім чытанні прынялі праект закона «Пра змену кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», паведаміла 21 лютага прэс-служба Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Фото: пресс-служба парламента Беларуси
Фота: прэс-служба парламента Беларусі

Мэта падрыхтоўкі праекта закона — «прыняцце мераў папераджальнага характару за здзяйсненне злачынстваў экстрэмісцкай (тэрарыстычнай) скіраванасці шляхам карэктавання Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў».

Асноўныя змены і папраўкі:

  • Праектам закона прапануецца ўнясенне зменаў у санкцыю часткі 2 артыкула 356 КК, якія прадугледжваюць магчымасць выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за здраду дзяржаве, учыненую службовай асобай, якая займае дзяржаўную пасаду, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца. У сувязі з гэтым прыводзяцца ў адпаведнасць таксама артыкулы 58 і 59 КК.
  • Таксама ўносяцца змены ў артыкул 360 КК — мэтай здзяйснення злачынства замест нанясення шкоды эканамічнай бяспецы і абараназдольнасці становіцца нанясенне шкоды эканамічнай і (або) ваеннай бяспецы. Пры гэтым артыкул дапаўняецца заўвагай, якая дапускае вызваленне асобы ад крымінальнай адказнасці за падрыхтоўчыя дзеянні да дыверсіі ў выпадку яе перадухілення.
  • Артыкул 369−1 КК дапаўняецца кваліфікавальнай прыметай, што прадугледжвае устанаўленне адказнасці за распаўсюд заведама ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Узброеныя сілы, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні, ваенізаваныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь.
  • Праектам закона таксама прапануецца ўсталяваць памер штрафу за антыдзяржаўныя злачынствы ў межах ад пяцісот да пяцідзесяці тысяч базавых велічыняў (ад 16 000 да 1 600 000 рублёў), а таксама ўвесці ў асобныя санкцыі нормаў асаблівай часткі КК, якія прадугледжваюць адказнасць за ўчыненне названых злачынстваў, дадатковае пакаранне ў выглядзе штрафу з мэтай пазбаўлення матэрыяльных актываў асобаў, якія ўчынілі названыя злачынствы.
  • Праект закона КК дапаўняецца артыкулам 289−1 «Прапаганда тэрарызму».
  • Таксама прапануецца дапоўніць КК артыкулам 375−2 «Парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў».
  • Змены ў частку 4 артыкула 108 КПК, прапанаваныя праектам закона, прадугледжваюць магчымасць затрымліваць асобаў па артыкулах 356 — 358−1 КК на тэрмін да 10 сутак, а абвінавачанне выстаўляць у тэрмін да 20 сутак з моманту затрымання.
  • Акрамя таго, артыкул 125 КК дапаўняецца адпаведнай заўвагай пра вызваленне ад крымінальнай адказнасці асобы, якая ўдзельнічала ў падрыхтоўцы да нападу на ўстановы, што карыстаюцца міжнароднай абаронай, калі яна своечасовым папярэджаннем дзяржаўных органаў або іншым чынам пасадзейнічала перадухіленню названага злачынства.

Нагадаем, законапраект быў прыняты ў першым чытанні дэпутатамі 7 снежня мінулага года. Цяпер дакумент мусяць ухваліць у Савеце Рэспублікі, а затым накіраваць Аляксандру Лукашэнку.