Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Кампанія Lesta, якая валодае «Гейм Стрым», што раней належала Wargaming, таксама атрымала ад Парку высокіх тэхналогій «спісы данатараў». Пра гэта «Люстэрку» расказаў супрацоўнік Lesta. Нагадаем, інфармацыя пра тое, што рэзідэнты ПВТ атрымліваюць такія спісы, з’явілася 9 студзеня.

Бизнес-центр "Волна", где сейчас работает Lesta Studio. Фото: sigmapolus.com
Бізнес-цэнтр «Хваля», дзе цяпер працуе Lesta Studio. Фота: sigmapolus.com

— Прыйшлі ў «Гейм Стрым» і папрасілі заданаціць у дзесяціразовым памеры тых, хто данаціў (праз Facebook у майго былога калегі былі данаты) для BYSOL, — расказаў «Люстэрку» адзін з супрацоўнікаў кампаніі. — Прынеслі спіс, калегаў выклікалі да дырэктара, той выбіраў фонд, куды будуць данаціць. Данаціце — вас выклікаюць у СК і там падпісваюць паперу пра адмову ў завядзенні крымінальнай справы. Пры гэтым рэкамендацыя — пачысціць тэлефоны.

Па словах нашага суразмоўцы, на пытанне, што будзе, калі адмовіцца, супрацоўнікам сказалі, што «вашая адказнасць, што з вамі будзе далей».

— У каго былі вялікія сумы данатаў, на тых, здаецца, адразу завялі «крыміналку» без усялякіх размоваў і кампенсацый, — кажа ён.

Колькі канкрэтна чалавек трапіла ў спіс, супрацоўнік Lesta не ведае, сцвярджае, што «больш, чым засталося ў „Гейм Стрым“». Між тым у верасні мінулага года ў гутарцы з «Люстэркам» адзін з супрацоўнікаў кампаніі казаў, што ў офісе на той момант працавала каля 400 чалавек.

Атрымаць аператыўны каментар ад кампаніі Lesta «Люстэрку» не ўдалося. Як толькі (і калі) мы яго атрымаем, адразу ж апублікуем.

Пакуль невядомая дакладная колькасць кампаній, якія атрымалі спісы, і колькасць людзей, якія ў іх трапілі. Пры гэтым афіцыйна ні ПВТ, ні сілавікі гэтую ініцыятыву не каментуюць.

Нагадаем, у пачатку красавіка Wargaming заявіла, што сыходзіць з Беларусі і Расіі. Кіраваць бізнесам кампаніі ў гэтых краінах пачала расійская Lesta Studio, якая раней распрацоўвала гульню World of Warships. Супрацоўнікам кампаніі прапанавалі альбо рэлакавацца, альбо пераходзіць у Lesta, альбо звальняцца. Паводле звестак нашай крыніцы, 75−80% супрацоўнікаў Wargaming не захацела працаваць у расійскай кампаніі.