Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


Пенсіянер з Нясвіжа папрасіў транспартных інспектараў праверыць кіроўцу маршрутнага таксі Клецк-Бараўляны-Клецк, які няветліва з ім абышоўся. Тыя разабраліся ў сітуацыі, а потым перадалі матэрыял на парушальніка ў падатковую, паведаміла ў тэлеграм-канале прэс-служба Упраўлення аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па Мінску.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

4 кастрычніка пенсіянер хацеў дабрацца на маршрутцы ў Нясвіж з Мінска. Мужчына выйшаў на прыпынак «Дзіцячая клінічная бальніца» і чакаў прыбыцця аўтамабіля. Паводле раскладу транспарт мусіў прыехаць у 13.50, але ўжо ў 13.40 пенсіянер заўважыў, што яго маршрутка праносіцца міма яго не спыняючыся, хоць ён «падаваў знакі кіроўцу, махаў рукамі».

Мужчына адразу патэлефанаваў дыспетчару. Пасля гэтага на мабільны кліента патэлефанаваў сам маршрутчык.

«Ён сказаў, што спыніў машыну, і я мушу паспяшацца, бо ён доўга чакаць не збіраецца. І я на 61-м годзе жыцця пабег да маршруткі на адлегласць каля 500 метраў. На ўваходзе ў машыну я папрасіў прабачэння сам не ведаю за што, на што мне кіроўца адказаў, што мае прабачэнні яму „да аднаго месца“. Я заплаціў за праезд, але праязны дакумент мне выдадзены не быў», — напісаў у скарзе ў транспартную інспекцыю мужчына, адзначыўшы, што ўсяго, чаго ён дамагаецца сваёй заявай, — «выбачэнняў ад кіроўцы».

Транспартныя інспектары знайшлі парушальніка, правялі праверку і перадалі матэрыял у падатковую інспекцыю.

«Мяркуючы па матэрыялах справы, [кіроўца] „шчыра раскаяўся“. Практычна аналагічная працэдура яго чакае і ў нас за нявыдачу плацёжнага дакумента», — расказалі ў падатковай.