Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


У рэдакцыю напісала мама аднаго са студэнтаў БДУІР. У гэтым навучальным годзе яе сын заканчвае ўніверсітэт. Хлопец — платнік. Сям’ю маладога чалавека ўсхвалявала сённяшняе выступленне Наталлі Качанавай, падчас якога старшыня Савета Рэспублікі заявіла: «Міністэрству адукацыі, ВНУ пастаўленая задача — размяркоўваць не толькі тых, хто вучыўся на бюджэтнай аснове, а размяркоўваць усіх». У мамы паўстала пытанне: ці значыць гэта, што яе сына цяпер чакае адпрацоўка?

Наталья Кочанова во время выступления перед молодежью. 16 ноября 2022 года. Фото: @sovrep
Наталля Качанава падчас выступу перад моладдзю. 16 лістапада 2022 года. Фота: @sovrep

— Падчас паступлення да бюджэту сыну не хапіла некалькіх балаў, але, паколькі ён хацеў вучыцца менавіта ў БДУІР, мы з мужам вырашылі яго падтрымаць і плаціць за навучанне. Цяпер паралельна з заняткамі ён падзарабляе і нам дапамагае, — апісвае сітуацыю мама. — У гэтай кампаніі сын хацеў бы застацца і пасля выпуску. У прынцыпе, мы былі ўпэўненыя, што так і складзецца, але сёння муж прачытаў у навінах заяву Наталлі Качанавай. У ёй яна сказала пра размеркаванне для ўсіх. І хоць у «айцішнікаў» звычайна няма праблем з размеркаваннем, нас гэта насцярожыла: сыну таксама варта чакаць абавязковай адпрацоўкі?

З гэтым пытаннем мы, як бацькі, звярнуліся ва ўпраўленне вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі. Там растлумачылі, што на гэты момант у Кодэксе аб адукацыі абавязковае размеркаванне для платнікаў не прадугледжанае. На пытанне, ці плануецца нешта падобнае, адказалі, што такой інфармацыі ў іх няма.

— Пакуль даручэнняў не было. Гэта пакуль толькі агучана. Магчыма, будзе нейкае даручэнне, — растлумачылі ва ўпраўленні.

Пры гэтым удакладнілі, што на гэты момант няма ніякіх дакументаў, якія б абавязвалі платнікаў адпрацоўваць.

— Калі будзе даручэнне ўнесці змены ў нарматыўна-прававую базу, тады мы яго выканаем, — сказалі ў ведамстве, а таксама нагадалі, што пакуль студэнты-платнікі могуць звярнуцца па размеркаванне па жаданні.