Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Савет міністраў 1 лістапада вызначыў графік пераносаў рабочых дзён у 2023 годзе і расказаў, колькі доўгіх выходных чакае беларусаў. Тады ўрад не згадаў 2 студзеня. Разбіраемся, як будзем адпачываць у Новы год і колькі ўсяго выходных чакае нас у наступным годзе.

Фото: pixabay.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Каб удакладніць, ці будуць беларусы адпачываць 2 студзеня, мы патэлефанавалі ў Міністэрства працы. На гарачай лініі ведамства пацвердзілі: выходны будзе, і без адпрацоўкі.

— Вядома, ёсць указ, згодна з якім 2 студзеня з’яўляецца выходным, — нагадалі там.

Гаворка ідзе пра ўказ Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога з 2020 года 1 і 2 студзеня з’яўляюцца выходнымі днямі. Адпрацоўваць гэты дзень не трэба.

Усяго ў 2023 годзе беларусаў чакаюць восем дадатковых выходных дзён. Непрацоўнымі днямі будуць:

  • 1 і 2 студзеня — Новый год;
  • 7 студзеня — праваслаўнае Раство Хрыстова;
  • 8 сакавіка — Міжнародны жаночы дзень;
  • 25 красавіка — Радаўніца (паводле календара праваслаўнай канфесіі);
  • 1 траўня — Свята працы;
  • 9 траўня — Дзень перамогі;
  • 3 ліпеня — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі);
  • 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
  • 25 снежня — каталіцкія Каляды.
Календарь выходных дней на 2023 год. Фото с сайта Министерства труда и соцзащиты
Календарь выходных дней на 2023 год. Иллюстрация с сайта Министерства труда и соцзащиты

Нагадаем, Савет Міністраў вызначыў і пераносы рабочых дзён. У адпаведнасці з пастановай урада доўгія выходныя будуць выглядаць так:

  • 24 красавіка (аўторак) пераносіцца на суботу, 29 красавіка. Адпачываем чатыры дні: 22, 23, 24 і 25 красавіка;
  • 8 траўня (панядзелак) будзем адпрацоўваць у суботу, 13 траўня. Дні адпачынку: 6, 7, 8 і 9 траўня;
  • замест 6 лістапада (панядзелак) працоўны дзень пераносіцца на суботу, 11 лістапада. Нас чакаюць 4 выходныя — 4, 5, 6 і 7 лістапада.
Фото: t.me/government_by
Фота: t.me/government_by