Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  2. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  3. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  4. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  8. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  9. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  10. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  11. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  12. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  13. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
Читать по-русски


/

Расійскі гурт Hi-Fi у верасні выступаў на абласным Дні народнага адзінства ў Маладзечне. Відаць, яму за гэта заплацілі з дзяржбюджэту амаль 64 тысячы рублёў. Гэта высветліла «Люстэрка» са справаздачы пра дзяржаўную закупку. Мы параўналі гэтую суму з ганарарамі беларускіх артыстаў на падобных праўладных канцэртах.

Российская группа Hi-Fi в Молодечно. Скриншот видео
Расійскі гурт Hi-Fi у Маладзечне. Скрыншот відэа

Спецыяльным госцем на канцэрце на абласным Дні народнага адзінства, што прайшоў 21 верасня ў Маладзечне, стаў расійскі гурт Hi-Fi. Напярэдадні гэтай даты дзяржСМІ паведамлялі, што артысты выступяць бясплатна — для гледачоў уваход на мерапрыемства быў вольны.

«Люстэрка» знайшло на сайце дзяржзакупак заяўку на выступ гурта Hi-Fi 21 верасня. У ёй гаворыцца, што гэты калектыў запрасілі на абласныя Дзень народнага адзінства і фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024».

Але як вынікае са звестак дзяржзакупкі, Hi-Fi заплацілі за выступ 64 860 рублёў. Узялі грошы на аплату паслуг артыстаў з дзяржбюджэту, то-бок ім заплацілі за кошт падаткаплатнікаў. Для параўнання: гэтая сума ў 5,4 разу большая, чым ганарар ансамблю «Песняры» за ўдзел у падобным канцэрце ў Брэсце (12 000 рублёў), і амаль у 11 разоў большая, чым выплата салістцы гурта Aura Юліі Быкавай (6000 рублёў), якая была даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі на апошніх прэзідэнцкіх выбарах.

Нагадаем, у розных гарадах Беларусі праходзіць так званы марафон адзінства. Гэта маштабныя канцэрты з удзелам дзясяткаў артыстаў. Гэтыя канцэрты выкарыстоўваюцца для прасоўвання наратываў дзяржпрапаганды. Акрамя таго, што пачынаюцца такія канцэрты маналогамі Аляксандра Лукашэнкі, да іх прыцягнулі яго малодшага сына Мікалая, які адкрывае іх ігрой на раялі. А арганізацыяй канцэртаў займаецца Ганна Лукашэнка — нявестка палітыка. Падбор кампазіцый на такіх мерапрыемствах адпаведны: кшталту «Батька у нас крутой» ці песні «о главе родной Беларуси», дзе чарговым разам нагадваюць беларусам, што «любимую не отдают».

Дзень народнага адзінства Аляксандр Лукашэнка ўвёў у 2021 годзе, назваўшы гэтую дату «актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа». Прычынай з’яўлення такога свята стаў раскол у беларускім грамадстве пасля выбараў 2020-га. Афіцыйна дату 17 верасня выбралі таму, што ў гэты дзень у 1939 годзе адбылося ўварванне СССР у Польшчу.

Чытайце таксама