Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


У Беларусі кожны пяты пенсіянер працягвае працаваць, заявіла намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка падчас прэс-канферэнцыі. «Гэта 445 тысяч чалавек, або 21,5% ад агульнай колькасці пенсіянераў», — паведаміла прадстаўніца гэтага ведамства.

Фото Pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«Для рынку працы вельмі каштоўны гэты рэсурс (людзі пенсійнага ўзросту. — Заўв. рэд.)», — заявіла Марына Арцёменка. Паводле яе, менавіта таму ўлады хочуць укараніць новаўвядзенні на рынку працы для гэтай катэгорыі насельніцтва.

Так, для тых, каму да выхаду на пенсію застаецца менш за пяць гадоў, хочуць пакінуць магчымасць атрымліваць дапамогу па беспрацоўі да паўгода. Нагадаем, для астатніх беларусаў збіраюцца скараціць гэты перыяд да трох месяцаў.

Атрымліваецца, калі 445 тысяч чалавек, якія працуюць на заслужаным адпачынку, складаюць 21,5% ад агульнай колькасці пенсіянераў, то ўсяго ў краіне каля 2 млн 70 тысяч людзей такога ўзросту.

Раней у Мінпрацы паведамілі, што ў ліпені 2022 года працоўныя пенсіі атрымлівае больш за 2,3 млн чалавек. Акрамя гэтага, ёсць яшчэ атрымальнікі сацыяльных пенсій. Да прыкладу, на пачатак 2022-га іх налічвалася 71 тысяча чалавек.

Нагадаем, у 2021 годзе ў Беларусі перасталі размяшчаць у адкрытых крыніцах інфармацыю пра колькасць пенсіянераў у краіне. Гэтага не робяць ні Белстат, ні Мінпрацы. Таксама Белстат не размяшчае звестак пра сярэднюю працягласць жыцця, як і пра сярэднія памеры пенсій.

Чытайце таксама