Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  2. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  3. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  4. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  5. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  6. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  9. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
Читать по-русски


У Мінску з 29 верасня канчаткова закрываюцца крамы польскага абутку Wojas, піша «Смартпрэс» са спасылкай на прадстаўнікоў рытэйлера.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«Заснавальнік — польскі бок прыняў рашэнне. 29 верасня — апошні працоўны дзень дзвюх крамаў: у ГЦ Expobel і ў GreenCity. У ГЦ „Замак“ крама ўжо закрытая», — паведамілі парталу ў кампаніі «Вояс Бел».

Там расказалі, што спрабавалі атрымаць квоты ад «Беллегпрама», але рэгулятар квоты летам не выдаў.

«Няма тавару, і няма магчымасці завезці тавар. Мы спрабавалі, і заснавальнікі спрабавалі. Але, на жаль, у сувязі з санкцыямі няма магчымасці працягваць працу», — растлумачылі прадстаўнікі рытэйлера.

Нераспрададзеныя да 29 верасня рэшткі абутку і галантарэі будуць вернутыя назад у Польшчу. Гэта стандартная працэдура ў канцы кожнага сезона.

У кампаніі таксама адзначылі, што аналагічная сітуацыя ва ўсіх прадаўцоў польскага абутку: «Ніхто не змог завезці тавар».

Нагадаем, навіна пра закрыццё крамаў польскага абутку Wojas упершыню з’явілася 26 траўня 2024 года — тады працаўнікі сеткі заявілі, што распрадаюць тавар і спыняюць працу.

Паведамлялася, што прычынай рашэння закрыцца сталі контрсанкцыі ўрада Беларусі, што пашырылі спіс тавараў, якія нельга ўвозіць з Польшчы, а таксама з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі і прадаваць у Беларусі.

Сярод іншага Мінск забараніў завозіць з гэтых пяці краін абутак — як гумовы, так і скураны.

Аднак ужо на наступны дзень, 27 траўня, рытэйлер абверг звесткі пра закрыццё крамаў.

Чытайце таксама