Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  2. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Улады збіраюцца «самым бескампрамісным чынам навесці парадак ва ўніверсітэтах». Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае БЕЛТА.

Александр Лукашенко на Республиканском педагогическом совете. 27 августа 2024 года, Минск. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім педагагічным савеце. 27 жніўня 2024 года, Мінск. Фота: president.gov.by

— Міністр далажыў пра вынікі праверкі дзейнасці ВНУ і рэктараў, праведзенай на маё даручэнне. Але я вам скажу, што гэта толькі пачатак і адседзецца нікому не атрымаецца. Мы збіраемся самым бескампрамісным чынам навесці парадак ва ўніверсітэтах, — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Палітык таксама даручыў разабрацца з мэтавымі напрамкамі.

— Здаецца, сістэма ёсць, але належнай празрыстасці і эфектыўнасці няма, — заявіў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што на лютаўскай сустрэчы з рэктарамі гаварыў пра неабходнасць перагледзець пералік спецыяльнасцяў у адпаведнасці з патрэбамі эканомікі, абнаўлення навучальных праграм, узмацнення практычнага складніка навучання.

— Я не разумею, чаму ўчорашняга дыпламаванага выпускніка трэба давучваць? Хто ў гэтым вінаваты? ВНУ, якая не дае патрэбных ведаў, ці працадаўца, які не жадае дапамагаць у адаптацыі на першым працоўным месцы? Што гэта такое? — сказаў палітык, падкрэсліўшы, што такое ў сучасных умовах, калі прадпрыемствы маюць патрэбу ў падрыхтаваных кадрах, недазваляльная раскоша.

Абмяркоўваючы сістэму сярэдняй адукацыі, палітык прапанаваў адрадзіць працоўную практыку для школьнікаў.

— Няхай яны (школьнікі. — Заўв. рэд.) убачаць, наколькі сёння ступіла наперад сфера рэальнай вытворчасці, заснаванай на сучасных тэхналогіях. Хай паглядзяць на спецыялістаў, якія там працуюць, пагутараць з імі. Пазнаёмяцца з умовамі працы, сучаснай тэхнікай і абсталяваннем, на якім яны працуюць. Гэта будзе найлепшая прафарыентацыя, — перакананы Лукашэнка.