Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  2. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  3. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  4. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Афіцыйнаму Мінску раяць адвярнуцца ад Расіі і стаць на бок Украіны. Пра гэта расказаў Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім педагагічным савеце 27 жніўня.

Александр Лукашенко на Республиканском педагогическом совете. 27 августа 2024 года, Минск. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім педагагічным савеце. 27 жніўня 2024 года, Мінск. Фота: president.gov.by

— Нам цяпер раяць, падкідваюць збоку (на мяне ўсё гэта выліваецца): «Давай тут адступі, там вызвалі». Пачынаючы адсюль і заканчваючы: «Ды плюнь ты на гэтую Расію, ды адвярніся ты ад гэтай Расіі. Давай будзеш ваяваць з Украінай супраць Расіі. А да той мяжы мы войскі NATO пад Смаленск завядзём». Даходзіць і да гэтага. Мне сёння ўносяць прапановы з усіх бакоў, якія мы прыняць не можам на 99%, — заявіў Лукашэнка, не ўдакладніўшы, ад каго паступаюць такія прапановы.

Ён падкрэсліў, што расказвае гэта для таго, каб педработнікі зразумелі, «у якой мы абстаноўцы, у якой сітуацыі жывём».

— Гэта ўсё, што я вам магу сказаць. І столькі ж я сказаць проста сёння не магу: усе астатнія пытанні — гэта мае пытанні. Зрабіце сваю справу, а я буду рабіць сваю справу разам са сваімі калегамі ва ўрадзе, найвышэйшымі службовымі асобамі, — запэўніў Лукашэнка.

Падчас Рэспубліканскага педсавета палітык таксама расказаў, што Беларусь жыве ў вельмі цяжкі перыяд.

— Ніколі вакол Беларусі не было такой складанасці, як цяпер. І краіну трэба ўтрымаць. І ўсе хочам быць суверэннымі і незалежнымі. А як яе ўтрымаць — трэба думаць усім. І быць гатовымі да гэтага. І ўсё пачынаецца з нас — настаўнікаў, — падкрэсліў палітык.