Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  2. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  3. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  4. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  7. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  8. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  9. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  10. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  11. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  14. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  15. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  16. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  17. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях ваеннай бяспекі заявіў пра высокую імавернасць узброеных правакацый з боку Украіны, піша БЕЛТА.

Виктор Хренин. Фото: Ян Горбанюк, «Ваяр»
Віктар Хрэнін. Фота: Ян Гарбанюк, «Ваяр»

«Становішча на паўднёвым аперацыйным кірунку застаецца напружаным. Фарміраванні Узброеных сіл і памежнай службы Украіны працягваюць удасканальваць сістэму аховы мяжы і элементаў эшаланаванай абароны. На ўсіх участках уздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь адзначаецца актыўная дзейнасць падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый і Службы бяспекі Украіны», — сказаў кіраўнік Мінабароны.

Паводле яго, з украінскага боку бесперапынна вядзецца разведка, для чаго актыўна выкарыстоўваюцца беспілотныя лётныя апараты, у тым ліку са спробамі парушэння паветранай прасторы Беларусі.

«Ва ўмовах прысутнасці ўкраінскіх узброеных фарміраванняў у памежных раёнах захоўваецца высокая імавернасць падрыхтоўкі і правядзення на нашай тэрыторыі ўзброеных правакацый, а таксама рэзанансных акцый, у тым ліку з задзейнічаннем беларускіх нацыяналістычных фарміраванняў», — падсумаваў Хрэнін.

Нагадаем, пра беспілотнікі, якія перасеклі паветраную мяжу, 10 жніўня на нарадзе ў Магілёўскай вобласці заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго, гэта адбылося ўвечары 9 жніўня. Сілы СПА былі прыведзеныя ў павышаную баявую гатоўнасць і знішчылі некалькі цэляў.

«Мы падазраем, што гэта ўдарныя беспілотнікі. Парушыўшы паветраную прастору Беларусі, ляцелі з Украіны», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама даў указанне Міністэрству абароны ўзмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках.

Доказаў таго, што беспілотнікі былі менавіта ўкраінскімі, ні Лукашэнка, ні Мінабароны не далі. Старшыня камітэта Вярхоўнай рады Украіны па замежнай палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражко ў каментары «Люстэрку» адзначыў, што заява Аляксандра Лукашэнкі «не заслугоўвае даверу».

Пасля інцыдэнту беларускае МЗС выклікала паверанага ў справах Еўрапейскага саюза Стэна Нёрлава, каб паскардзіцца на «збітыя ўкраінскія беспілотнікі» і прыстрашыць пагрозай «сур'ёзнага пашырэння канфлікту на краіны ЕС». Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў 13 жніўня выступіў на мерапрыемстве Рады бяспекі ААН, дзе назваў меркаваны выпадак з украінскімі дронамі «надзвычай сур’ёзным інцыдэнтам, які можа прывесці да радыкальнай эскалацыі сітуацыі». Пазней улады Беларусі скіравалі старшыні Рады бяспекі ААН зварот з патрабаваннем «спыніць правакацыі Украіны» і паабяцалі дайсці да генеральнага сакратара арганізацыі.

Чытайце таксама