Першай намесніцай кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі стала Наталля Пяткевіч. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Наталлі Пяткевіч 51 год. Цяпер яна займае пасаду старшыні Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў і старшыні Беларускага лыжнага саюза.
У апошнія гады яна жыла ў ЗША, дзе яе муж, Валянцін Рыбакоў, прадстаўляў Беларусь у ААН.
Яна ўжо займала пасаду першай намесніцы кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі — у 2009−2010 гадах. Да гэтага яна пяць гадоў прапрацавала намесніцай кіраўніка адміністрацыі, а яшчэ чатыры гады да гэтага — прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі.