Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  3. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  4. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  5. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  6. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  9. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  10. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


У адной з мінскіх кампаній выплацілі намесніцы дырэктара буйную прэмію. А праз паўгода запатрабавалі вярнуць грошы — нібыта бонус выдалі з парушэннямі. У судзе з такім падыходам не пагадзіліся. Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага ў банку судовых рашэнняў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

У сакавіку 2022 года мінская кампанія (гаворка, відаць, пра «Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці») выплаціла намесніцы дырэктара па эканоміцы і фінансах Марыі (імя змененае) прэмію ў памеры 34,5 тысячы рублёў (шэсць яе акладаў). Гэта крыху больш за 12,1 тысячы даляраў паводле сярэдняга курсу даляра па Нацбанку ў сакавіку мінулага года.

Загад падпісаў гендырэктар арганізацыі. Падставай для такога шчодрага заахвочвання стала «выкананне асабліва важных заданняў і даручэнняў, праяўленая ініцыятыва ў працы, адказнасць і эфектыўнасць у вырашэнні вытворчых пытанняў, а таксама эфектыўная арганізацыя працоўных працэсаў», вынікае з судовых дакументаў.

А ў кастрычніку таго ж года кіраўніцтва арганізацыі раптам адмяніла той самы загад, якім работніцы даручылі даць прэмію. Абгрунтавалі гэта «забяспечаннем слушнасці прымянення нормаў заканадаўства і ўпарадкаваннем разлікаў».

У выніку Марыі загадалі цягам года не проста вярнуць усю суму, але заплаціць нават больш — 36,2 тысячы рублёў «з улікам карэктавання на суму выплачаных адпускных». У тым жа годзе жанчына звольнілася па пагадненні бакоў.

Калі Марыя сродкаў не вярнула, былы наймальнік пайшоў у суд, дзе прасіў не проста прымусіць экс-супрацоўніцу вярнуць усю суму «неабгрунтаванага ўзбагачэння», але яшчэ ўскласці на яе дзяржпошліну за судовы працэс. Гэта дадаткова 1 811,7 рубля.

Разгляд гэтай справы прайшоў у сакавіку гэтага года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго вынік — адмова наймальніку. Суддзя вырашыў, што выдадзеная прэмія — гэта «выплата стымулявальнага характару, якая ўваходзіць у склад заработнай платы». Значыць, яе нельга лічыць неабгрунтаваным узбагачэннем і запатрабаваць назад, «бо падчас яе выплаты адсутнічала падліковая памылка і нядобрасумленнасць дзеянняў адказчыка падчас яе выплаты не выяўленая».

Кампанія не здалася і падала апеляцыю, але зноў прайграла.

Чытайце таксама