Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


У Беларусь прыляцеў самалёт былога ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча, паведаміў праект «Беларускі Гаюн». Мінулы раз экс-прэзідэнт наведваў Беларусь у 2022 годзе, прыкладна праз два тыдні пасля пачатку расійскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Экс-президент Украины (2010–2014) Виктор Янукович. Фото: Х/bandera_khm
Экс-прэзідэнт Украіны (2010−2014) Віктар Януковіч. Фота: Х/bandera_khm

«У 12.50 у аэрапорце Гомель прызямліўся самалёт Віктара Януковіча Dassault Falcon 900C (RA-09617)», — паведаміў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Сервіс Flightradar24 пацвярджае, што такі самалёт сёння прыляцеў у Гомель з Масквы.

Скриншот Flightradar24.com
Скрыншот Flightradar24.com

Апошні раз Януковіч, які ў 2014 годзе збег у Расію, быў у Беларусі ў сакавіку 2022 года — тады ягоны самалёт двойчы прылятаў з Масквы ў Мінск за некалькі гадзін да пачатку другога (2 сакавіка) і трэцяга (7 сакавіка) раўндаў расійска-ўкраінскіх перамоваў.

8 сакавіка 2022 года Януковіч прапанаваў цяперашняму прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму здацца Расіі.

Нагадаем, сёння, 24 траўня, у Беларусі знаходзяцца прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў і гендырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў. Напярэдадні прэс-служба Лукашэнкі паведамляла, што на ягонай сустрэчы з Пуціным у пятніцу, 24 траўня, «пытанні бяспекі таксама будуць падымацца».

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не раз заяўляў, што лічыць «рэвалюцыю годнасці» 2014 года ва Украіне «дзяржаўным пераваротам», а Віктара Януковіча — прэзідэнтам Украіны. Старшыня рады прарасійскага руху «Іншая Украіна» Віктар Медвядчук у лютым 2024-га называў Януковіча апошнім легітымным прэзідэнтам Украіны.