Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БЕЛТА.
Сяргей Масляк прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Да гэтага ён быў кіраўніком адміністрацыі Заводскага раёна Минска. Яшчэ раней — кіраваў Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Яўген Каваленка ўзначаліў Міністэрства юстыцыі. Раней ён працаваў на розных пасадах у Мінюсце і адміністрацыі Лукашэнкі. З 2015 да 2020 года быў дырэктарам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.
Алена Маргунова заняла крэсла старшыні Дзяржкамітэта па стандартызацыі. Яна пачынала сваю кар’еру ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. З 2012 да 2022 года была намесніцай гендырэктара Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па харчаванні. Потым два гады працавала першай намесніцай старшыні Дзяржкамітэта па стандартызацыі.
Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне:
Стальмашка Алега Уладзіміравіча — намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама (сацыяльная сфера);
Бурмістрава Ігара Паўлавіча — старшынёй Наваполацкага гарвыканкама;
Кадргулава Дзмітрыя Рафаэльевіча — старшынёй Бераставіцкага райвыканкама;
Мядзвецкаса Сяргея Тадэвушавіча — старшынёй Астравецкага райвыканкама;
Жураўлёва Аляксея Анатольевіча — старшынёй Глускага райвыканкама;
Максачова Вячаслава Мікалаевіча — старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама;
Васючэнку Аляксея Анатольевіча — кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля;
Болтрыка Андрэя Георгіевіча — кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна;
Лукашэвіча Сяргея Уладзіміравіча (экс-амбасадара Беларусі ў Бразіліі) — першым намеснікам міністра замежных справаў;
Горбіча Юрыя Леанідавіча — першым намеснікам міністра аховы здароўя;
Старавойтава Аляксандра Генадзьевіча — намеснікам міністра аховы здароўя;
Нячай Святланы Уладзіміраўны — намесніцай міністра аховы здароўя — галоўным дзяржаўным санітарным урачом Беларусі;
Рыбаключавай Вольгі Зайніеўны — дырэктаркай Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі.