Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  4. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  5. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  6. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  7. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  8. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  9. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  10. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  11. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  12. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  15. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
Читать по-русски


На мінулым тыдні быў затрыманы суўладальнік «Гіпа», «Белмаркета», «Эліз» і іншых кампаній Васіль Варфаламееў. Пра гэта паведаміла «Наша Нiва».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: silvan7800.by
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: silvan7800.by

Паводле інфармацыі выдання, цяпер Варфаламееў знаходзіцца ў СІЗА. Па якім артыкуле падазраюць бізнесоўца — невядома. Афіцыйныя крыніцы пра затрыманне бізнесоўца не паведамлялі.

Васіль Варфаламееў у розныя гады ўваходзіў у топ-20 самых уплывовых беларускіх бізнесоўцаў. Ён зрабіў капітал на гандлі нафтапрадуктамі, а потым пачаў укладвацца ў рытэйл і вытворчасць. Самы знакаміты, але наўрад ці самы прыбытковы бізнес Варфаламеева — сетка крамаў «Гіпа». Там ён генеральны дырэктар і суўладальнік.

Нагадаем, у лютым мінулага года Аляксандр Лукашэнка абураўся высокімі заробкамі ўладальнікаў і кіраўнікоў рознічных сетак. Ён запатрабаваў, каб суадносіны заробкаў работніка і кіраўніка, уладальніка гандлёвай арганізацыі былі ў межах адзін да васьмі.

— У асобных гандлёвых сетках дадзенае патрабаванне не выконваецца. Напрыклад, «БелВілесдэн» (сетка «Гіпа». — Заўв. рэд.), каэфіцыент склаў аж 67, — абураўся Лукашэнка. — «Еўрагандаль» — амаль 42, «Дабраном» — 12. Гэта што, нармальна? Яны што, працуюць больш, чым прадавец?