Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  3. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  4. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  5. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  10. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  11. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  12. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  13. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  14. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка агучыў «закрытую інфармацыю», пра якую думае «начальнік Генеральнага штаба адной з найбуйнейшых краін — удзельніц NATO». Ён не патлумачыў, адкуль у яго інфармацыя пра думкі невядомага вайскоўца.

Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

«Нас хочуць усімі праўдамі і няпраўдамі ўцягнуць у гэтую вайну. У нас на руках закрытая інфармацыя. Мы дакладна ведаем, што думае з гэтай нагоды начальнік Генеральнага штаба адной з найбуйнейшых краін — удзельніц NATO: „Мы не змаглі ўцягнуць Беларусь у канфлікт. Актыўны ўдзел Мінска ў вайне падарваў бы рэжым у Беларусі і Лукашэнку. Гэтая магчымасць усё яшчэ адкрытая“, — паведаміў Лукашэнка. — І палякі падвіскваюць: „Вайна ва Украіне дае ім магчымасць змяніць беларускі рэжым“. Нашым збеглым. Гэта цытата».

Ён чарговым разам заявіў, што Польшча хоча атрымаць «законныя правы на частку сучаснай Беларусі», а Беларусь павінная атрымаць частку «пераможанай Расіі» (упершыню пра такі падзел ён заявіў 16 лютага на выступе перад калектывам «Белкаапсаюза». — Заўв. рэд.).

«Яны ў Еўропе лічаць, што (даслоўна) „па выніках гэтай вайны павінныя адбыцца тэрытарыяльныя змены. Польшча мае законныя правы на частку сучаснай Беларусі. А дэмакратычная Беларусь у якасці кампенсацыі павінная атрымаць частку тэрыторыі пераможанай Расіі“. Вось і ўся стратэгія. Закрытая нарада кіраўнікоў „ястрабаў“. У гэтым іх стратэгія — нанесці глабальную паразу Беларусі і Расіі і потым разабрацца і з тэрыторыямі, і іншым. Вы разумееце, які замес, якая бойня разгорнецца на гэтых землях», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго, такія планы абмяркоўваліся паміж прадстаўнікамі беларускай апазіцыі і прадстаўнікамі Захаду.

Нагадаем, раней сёння, 20 лютага, Лукашэнка заявіў, што польская і амерыканская разведкі рыхтуюць у Польшчы правакацыю супраць цывільнага насельніцтва краіны, у якой абвінавацяць Расію і Беларусь.