Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  2. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У выніку правядзення «чэкісцкай ваеннай аперацыі ў памежжы былі затрыманыя ўдзельнікі дыверсійна-разведвальнай групы». Пра гэта заявілі ў КДБ, піша БЕЛТА.

Фото: TUT.BY
Будынак КДБ. Фота: TUT.BY

Як паведамілі ў ведамстве, у ноч з 14 на 15 лютага ў Лельчыцкім раёне было «зафіксаванае парушэнне групай грамадзян дзяржаўнай мяжы Беларусі з боку Украіны».

«У выніку правядзення пошукавых мерапрыемстваў асобныя з іх затрыманыя. У затрыманых былі знойдзеныя выбуховыя прылады і іншыя сродкі паражэння. Было прынятае рашэнне пра ўвядзенне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Лельчыцкага раёна. Раён быў блакаваны. Была праведзеная чэкісцкая ваенная аперацыя, у выніку якой у памежжы затрыманыя ўдзельнікі дыверсійна-разведвальнай групы, якая складаецца з грамадзян Украіны, Беларусі і іх памагатых», — гаворыцца ў заяве.

КДБ назваў імёны затрыманых у Лельчыцкім раёне ў выніку «контртэрарыстычнай аперацыі». Гэта грамадзяне Украіны — бацька і сын Сяргей і Павел Кабарчукі і беларус Віталь Уласюк.

В провластных телеграм-каналах появились фото задержанных в Лельчицком районе "диверсантов"
У праўладных тэлеграм-каналах з’явіліся фота затрыманых у Лельчыцкім раёне «дыверсантаў»
В провластных телеграм-каналах появились фото задержанных в Лельчицком районе "диверсантов"
У праўладных тэлеграм-каналах з’явіліся фота затрыманых у Лельчыцкім раёне «дыверсантаў»

«Сярод затрыманых — грамадзяне Украіны Сяргей і Павел Кабарчукі, бацька і сын адпаведна. Сяргей Кабарчук (мянушка „Батлер“), 1963 года нараджэння, пражывае ў Ковельскім раёне Валынскай вобласці, з’яўляецца былым супрацоўнікам Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Пасля звальнення займаўся кантрабанднай дзейнасцю сумесна з сынамі Багданам 1997 года нараджэння і Паўлам 1993 года нараджэння („Батлеры малыя“). Быў таксама затрыманы грамадзянін Беларусі Віталь Уласюк 1970 года нараджэння, жыхар Брэста», — гаворыцца ў паведамленні.

У Камітэце дзяржбяспекі сцвярджаюць, што выбуховыя прылады, якія пераносілі «ўдзельнікі дыверсійна-разведвальнай групы, прызначаліся для здзяйснення тэрактаў перш за ўсё на тэрыторыі Расіі і Беларусі».

«Выяўлена, што закід ДРГ у Беларусь праз мяжу арганізаваны Службай бяспекі Украіны, супрацоўнікі якой сумесна з Дзяржаўнай памежнай службай Украіны папярэдне правялі даразведку мясцовасці. Выбуховыя прылады былі перададзеныя ўдзельнікам ДРГ непасрэдна перад пераходам беларускай мяжы.

Падчас правядзення контртэрарыстычнай аперацыі (КТА) адзначалася актыўнасць вядзення паветранай і іншых відаў разведкі ў раёне правядзення КТА. Украінскія спецслужбы спрабавалі высветліць абставіны правалу дыверсійна-разведвальнай групы і прыняць меры па нейтралізацыі негатыўных наступстваў для Украіны», — заявілі ў ведамстве.

У дачыненні да затрыманых распачатыя крымінальныя справы:

  • арт. 13 і арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму);
  • арт. 358−1 (Агентурная дзейнасць) КК Беларусі.

Нагадаем, сёння, 16 лютага, Лукашэнка заявіў пра затрыманне дыверсантаў, якія нібыта прабіраліся з Украіны.

«З дапамогай дронаў, па балотах некаторыя з украінскіх грамадзян перапаўзалі на нашую мяжу, перакідвалі выбухоўку для ажыццяўлення дыверсій перш за ўсё на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Толькі што скончылася контртэрарыстычная аперацыя, якой вы не заўважылі. Гэта добра. Гэта не вашая справа. Вы павінныя спакойна рабіць сваю працу. Толькі што чэкісцка-ваенная аперацыя завяршылася. Затрыманыя былі ўсе дыверсанты. А сярод іх і беларусы», — расказаў Лукашэнка.

Ва Украіне ўжо адрэагавалі на яго заявы, адзначыўшы, што «лукашэнкаўскі абсурд не спыняецца».

Напярэдадні ў Лельчыцкім раёне на мяжы з Украінай быў абвешчаны рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. У мясцовым райвыканкаме паведамлялі, што гэта вучэнні.