Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  2. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  3. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  4. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  5. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  6. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  7. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  9. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  10. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  11. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  12. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  13. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  14. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
Читать по-русски


На будаўніцтва БелАЭС ужо выдаткавалі каля 7 млрд даляраў. Мінску трэба будзе заплаціць вялікую суму па крэдыце, а сабекошт электраэнергіі, якая вырабляецца на АЭС, атрымліваецца значна вышэйшым, чым той, што вырабляецца на газе (пры цяперашніх яго цэнах). Пра гэта расказаў супрацоўнік Дэпартамента энэргетычнай бяспекі iSANS Яўген Макарчук падчас прэс-канферынцыі альянса «Зялёная Беларусь».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Электрычнасці стала зашмат

— Нават з адной АЭС у нас будуць перыяды, калі атрымаецца перавытворчасць. То-бок ёсць моманты, калі ў нас электраэнергіі вырабляецца больш, чым спажываецца, — кажа супрацоўнік Дэпартамента энэргетычнай бяспекі iSANS Яўген Макарчук. — Каб гэта скараціць, цяпер спрабуюць стымуляваць электраспажыванне

Вытворчасць электраэнергіі перавышае спажыванне амаль увесь час прыкладна з траўня-чэрвеня да кастрычніка. Як адзначаў эксперт у сваім артыкуле для iSANS, у цэлым падчас работы двух энергаблокаў АЭС лішняй электраэнергіі будзе вырабляцца каля 2 млрд кВт•г (5% ад спажывання).

Колькі каштавала АЭС

Як стала вядома трохі раней, крэдытных рэсурсаў Беларусь выкарыстала на суму 5,36 млрд даляраў. Яшчэ каля 536 млн уклаў беларускі бок. Але ў гэтым выпадку гаворка ідзе не пра афіцыйныя звесткі, а разлікі эксперта, які абапіраўся на ўмовы дамоваў па будоўлі станцыі — там гаварылася, што 10% ад сумы мусіць выдаткаваць Мінск.

На будаўніцтва ліній і падстанцый пайшло 237,32 млн даляраў, а на пікава-рэзервовыя крыніцы — 515 млн, расказаў Яўген Макарчук. Яшчэ 190 млн пайшлі на электракатлы на станцыях.

— Калі на АЭС аварыя, электрастанцыі (то-бок пікава-рэзервовыя крыніцы. — Заўв. рэд.) уключаюцца даволі хутка і замяшчаюць сабою атамны блок. Але сэнс у тым, што яны купленыя — так, яны даволі таннейшыя, чым парагазавыя ўстаноўкі, але яны будуць проста стаяць. То-бок мы патрацілі яшчэ паўмільярда на тое, каб купіць 800 МВт газатурбінных установак, якія напэўна 80−90% часу будуць проста стаяць. І пры гэтым іх яшчэ трэба будзе абслугоўваць, — кажа Яўген Макарчук.

Атрымліваецца, што ўсяго на будаўніцтва БелАЭС выдадкавалі 6,838 млрд даляраў. Але гэта мінімальная сума. Хутчэй за ўсё, яна была вышэйшая, бо таксама былі іншыя выдаткі, звязаныя з будаўніцтвам АЭС: як мінімум на стварэнне сацыяльнай інфраструктуры, аўтамабільнай дарогі, чыгуначнай галінкі.

Ці выгадная электраэнергія

— Паводле ўмоваў, як планавалася, станцыя будзе вырабляць 18 млрд кВт•г электраэнергіі штогод (калі яна будзе працаваць 90% часу на намінальнай магутнасці). Пры такіх дадзеных крэдытны складнік будзе 2,7 цэнта за 1 кВт•г. Але ў нас не атрымліваецца, каб яна працавала 90% часу. Каб мець такі паказчык, кожны энергаблок мусіць стаяць на рамонце не больш за 36 дзён на год. Спачатку яна ўвогуле прастаяла 50% часу, цяпер, здаецца, [першы блок] стаіць каля 50 дзён, — растлумачыў Яўген Макарчук.

Скрыншот прэзентацыі

— Сабекошт электраэнергіі выходзіць 6−6,3 цэнта/кВт•г, у той час як яна цяпер каштуе каля 3,8. То-бок не выглядае, што мы шмат сэканомім на электрастанцыі — хутчэй за ўсё, электраэнергія будзе даражэйшая, чым была, — такія звесткі прывёў эксперт, адзначыўшы, што разлік рабілі, абапіраючыся на дадзеныя, апублікаваныя ў часопісе Мінэнерга. — Калі ж мы выкарыстоўваем электраэнергію па 6 цэнтаў, то атрымліваем цеплавую электраэнергію дзесьці каля 72 даляраў за Гкал, пры тым, што сабекошт з прыроднага газу — каля 30 даляраў за Гкал. Значыць, на гэтым элеменце мы штогод будзем плаціць 64 млн даляраў (пакуль не вырасце электраспажыванне, каб скараціць спажыванне электракатлоў).

Яшчэ адзін артыкул стратаў, паводле эксперта, — гэта страты падчас стымулявання электрыфікацыі цеплазабяспечання. Дадатковыя выдаткі на гэта ён ацэньвае ў 43,2 млн даляраў.

— Калі мы пяройдзем на прыродны газ не з Расіі альбо расійскі будзем атрымліваць па міжнародных цэнах, то ў гэтай сітуацыі атрымаецца, што АЭС будзе вырабляць таннейшую электраэнергію, чым з газу. Тое самае з цеплавой электраэнергіяй, — кажа эксперт і робіць выснову: — Атрымліваецца, што пакуль мы ў саюзе з Расіяй, гэтая станцыя прыносіць толькі шкоду: куча праблем з эканомікай, незразумела, як яна кіруецца, чаму столькі часу стаіць на рамонтах. Але як толькі змяняецца палітычная сітуацыя ў краіне, якая хутчэй за ўсё прывядзе да зменаў цаны на газ, станцыя рэзка становіцца акупальнай і дапамагае стабілізаваць сістэму, цэны на цеплавую і электраэнергію.